чцв, 23.05.2019
USD2.08|EUR2.31|RUB3.22
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц могуць з'явіцца ў Горках – выканкам не супраць

21.03.2018 – 10:18 | 607

 

Нагадаем, што яшчэ ў сярэдзіне студзеня да нас прыязджалі з Мінску актывісты з ініцыятыў "Дзея" і "Задзіночанне беларускіх студэнтаў". Яны каля кірмашу збіралі подпісы, каб вярнуць гістарычную памяць вуліцам Горак – прапанавалі размясціць побач з сучаснымі назвамі вуліц іх ранейшыя адпаведнікі. Тады сабралі 164 подпісы, а потым актывістка Аліна Нагорная стварыла анлайн-петыцыю, якую падтрымалі яшчэ 98 чалавек. Ніжэй пра тое, што з гэтага атрымалася.

nsndhd4jvii.jpg

Подпісы былі накіраваны ў Горацкі райвыканкам 25 студзеня. 8 лютага прыйшоў адказ на беларускай мове. Наша кіраўніцтва прыняло ідэю даволі станоўча, хоць і не ўсё так проста.

"Мы ўсцешаныя, што ў выканкаме былі пазітыўна ўспрынятыя нашы прапановы і няма падставаў, каб шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц не з’явіліся ў Горках. Але ў той жа час нам было паведамлена, што ў бюджэце раёна няма сродкаў на рэалізацыю нашай прапановы", – падвяла прамежкавы вынік Аліна.

427d4fa765a1590a75c745c96b1effcb_1_1.jpg

Таму грошы на шыльды трэба знайсці ініцыятарам. Для гэтага актывісты запусцяць збор сродкаў праз краўндфандынгавыя платформы дзеля рэалізацыі гэтай ідэі і накіруюць запыт у выканкам, каб атрымаць інфармацыю пра тэхнічны бок усталявання шыльдаў.

Мы будзем назіраць за сітуацыяй і паведамляць вам пра развіццё падзей.

htrwclituj0.jpg

Валерыя Прыгарына, фота: медыяслужба "Дзеі"

Дадаць каментар

Каб пакінуць свой водгук, трэба ўвайсці або зарэгістравацца.
Абмяркуйце гэту навіну ў нашых групах:
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook