сер, 19.06.2019
USD2.06|EUR2.31|RUB3.21
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Ірына Каралькова згубіла працу, але не адчайваецца і стварае арыгінальныя рэчы з нацыянальным каларытам

14.03.2018 – 22:11 | 1542

Ірына Каралькова з Горак цягам 17 год працавала прадпрымальніцай: прадавала абутак. А з 2000 да 2003 года нават рабіла ўласную дзіцячую газету на беларускай мове "Несцерка": за гэты прамежак часу па ўсёй краіне чытачы змаглі патрымаць у руках амаль 50 нумароў яе выдання.

У мінулым годзе яе бізнэс заглух. Працу ў Горках знайсці пакуль ніяк не атрымліваецца: нават сын працуе ў Польшчы, муж таксама спрабуе ўладкавацца за мяжой. Яна і сама падумвае пра падобны варыянт матэрыяльнага выжывання.

У дадзены момант жа бавіць час тым, што стварае скураныя і тканкавыя ўпрыгожванні, а яшчэ перарабляе старыя рэчы ў тэхніцы дэкупаж. Сваё мастацтва Ірына называе "утылізаваным". Яе рэчы з ахвотай бяруць на выстаўкі мясцовыя бібліятэкі.

Нядаўна Ірына ўпрыгожыла чамадан аднаму мясцоваму рок-музыку, дадаўшы на яго прынты з яго любімымі гуртамі. "Ведаеце, Высоцкага я люблю і сама, а гурт "Brutto" для мяне – адзін з сімвалаў беларускай свабоды", – расказвае Ірына.

Менавіта гэтыя чамаданы набралі шмат лайкаў у рэгіянальных сацыяльных сетках. Таму, калі камусьці трэба нешта да святкавання стагоддзя БНР, напрыклад, звяртайцеся, дамо кантакт. Тым больш Ірына і сама плануе быць 25-га ў сталіцы:

"Мы з мужам – пазнякоўцы. І стараемся кожнае 25 сакавіка быць у Мінску".

КК, nina.nn.by

Падзяліцца

Абмяркуйце гэту навіну ў нашых групах:
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook