пан, 25.06.2018
USD2.00|EUR2.33|RUB3.16
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Інстаграме Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Твітары Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Фэйсбуку Навіны, фота і відэа з Горак, Дрыбіна, Мсціслава праз RSS Атрымліваць навіны з Горак, Дрыбіна, Мсціслава на e-mail

У Горках адзначаць 100 гадоў несавецкай Беларусі

12.03.2018 – 19:57 | 595 | 5

25 сакавіка 1918 года была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. У Мінску гэту дату адзначаць урачыстым канцэртам у цэнтры горада. У Горках планы значна сціплейшыя. Мясцовыя жыхары хочуць ускласці кветкі на магілу студэнта, які загінуў за незалежную Беларусь падчас паўстання Кастуся Каліноўскага.

Коратка пра дату

Аб незалежнасці беларускай дзяржавы заявіла Рада Першага Усебеларускага з'езду. Ён адбыўся ў снежні 1917 г. і сабраў каля 2000 дэлегатаў з усё краіны. Дарэчы, старшынёй з'езду быў Янка Серада. З ліпеня 1925 г. па снежань 1929 г. Серада працаваў у Горках дацэнтам Беларускай акадэміі сельскай і лясной гаспадаркі, выкладаў ветэрынарыю і зоагігіену.

25 сакавіка 1918 г. Рада прыняла трэцюю Устаўную грамату. У ёй было запісана: "Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца Незалежнай і Вольнай Дзяржавай".

Тым самым быў зроблены рашучы крок на цяжкім шляху самавызначэння беларускага народа і станаўлення беларускай дзяржаўнасці. У жніўні 1991 г. гэты шлях завяршыўся абвяшчэннем незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Пры чым тут магіла паўстанца?

Пасля Вялікага княства Літоўскага ідэя беларускай дзяржаўнасці была зноў узнята падчас паўстання 1863 г. пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Некалькі актыўных удзельнікаў паўстання загінулі ў Горках. Адзін з іх, Войцех Дамарацкі, пахаваны на тэрыторыі дэндрапарку акадэміі. Да гонару гарадскіх уладаў і кіраўніцтва БДСГА, яго магіла заўсёды добраўпарадкавана, а неабыякавыя людзі час ад часу ўскладаюць на яе кветкі.

Сюды сёлета хочуць прыйсці гараджане і ўшанаваць памяць чалавека, які загінуў за незалежную Беларусь.

Мясцовыя жыхары плануюць звярнуцца ў рэктарат БДСГА і папрасіць адчыніць браму дэндрапарку для наведвання 25 сакавіка з 12:00 да 14:00.

А што будзе ў Мінску?

У гэты дзень у беларускай сталіцы на плошчы ля Опернага тэатра адбудзецца "Свята Незалежнасці". Запланаваны і дазволены ўрачысты мітынг і канцэрт да 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Збор удзельнікаў: 13:00 – 14:00 на плошчы Парыжскай Камуны каля будынка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы i балета Беларусі.

Час правядзення мітынгу і канцэрта: 14:00 – 19:00. На канцэрце ўжо пагадзіліся выступіць Лявон Вольскі, "Крама", Neuro Dubel і "Дзецюкі". Поўны спіс выступоўцаў яшчэ ўзгадняецца. Уваход на канцэрт будзе вольны.

Улады дазволілі выкарыстоўваць на свяце бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня".

Антон Валодзька

Падзяліцца

Дадаць каментар

Каб пакінуць свой водгук, трэба ўвайсці або зарэгістравацца.
аватар карыстальніка Мыши братья
+1
-1
-1
Мыши братья 12.03.2018 - 20:53

Кстати. Монумент сделал (учавствовал) бывший проректор Добролюбов. Хоть и сам руский.

+1
-6
-1
Тоша 12.03.2018 - 23:34

концерт конечно лучше

аватар карыстальніка -X X X-
+1
0
-1
-X X X- 25.03.2018 - 12:01

А почему местные жители не хотят в этот день посетить другие памятники и захоронения погибших за свободу и родину? Понятно, да!!!

аватар карыстальніка неместный
+1
0
-1
неместный 25.03.2018 - 12:13

Ты возложил уже?

аватар карыстальніка -X X X-
+1
+1
-1
-X X X- 25.03.2018 - 16:34

Простите, но что-то я не припомню, что мы знакомы! Тогда с какого такого счастья ТЫкаете?
А возлагаю тогда, когда считаю нужным, а не когда СКАЖУТ!