пан, 16.09.2019
USD2.05|EUR2.28|RUB3.19
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

У Горках Цярэшку вырашылі ажаніць яшчэ раз

21.02.2018 – 19:02 | 1292

У Горках на сядзібе "Радавое гняздо", якая знаходзіцца ў раёне вучгасу, ужо другі раз гулялі Жаніцьбу Цярэшкі. Былі народныя песні, танцы, конкурсы і сапраўднае беларускае застолле. Імпрэзу арганізавалі і правялі фальклорны калектыў "Отрада" з Горацкага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, валанцёры і студэнты БДСГА.

Жаніцьба Цярэшкі ў Горках

Жаніцьба Цярэшкі ў Горках

Жаніцьба Цярэшкі ў Горках

"Жаніцьба Цярэшкі" – нематэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі. Прэтэндуе на ўключэнне ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Гэты абрад у даўніну меў сакральнае значэнне і быў своеасаблівай рэпетыцыяй вяселля для нежанатай моладзі.

Жаніцьба Цярэшкі ў Горках

Жаніцьба Цярэшкі ў Горках

Жаніцьба Цярэшкі ў Горках

У "Радавым гняздзе" юнакі і дзяўчаты ўдзельнічалі ў розных конкурсах. Трэба было падабраць сабе пару. Пацалаваць нявесту, якая сядзела на печы. Патанчыць, не дакрануўшыся да пячных вілак. Падлаўчыцца – не глядзець на крэсла, кінуць на яго пас і патрапіць.

Жаніцьба Цярэшкі ў Горках

Жаніцьба Цярэшкі ў Горках

Жаніцьба Цярэшкі ў Горках

Удзельнікі "Отрады" спявалі, танцавалі, сваталі маладых.

Жаніцьба Цярэшкі ў Горках

Жаніцьба Цярэшкі ў Горках

Жаніцьба Цярэшкі ў Горках

Напрыканцы жаніха і нявесту, а таксама ўсіх гасцей пасадзілі за стол. Частавалі традыцыйнымі стравамі, сярод якіх галоўнай стала бабка.

Жаніцьба Цярэшкі ў Горках

Жаніцьба Цярэшкі ў Горках

Жаніцьба Цярэшкі ў Горках

Гаспадыня сядзібы-музея Людміла Краўцова працуе ў цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Яна і артысткі "Отрады" стварылі праект "Адродзім абрады Магілёўшчыны". Ён удзельнічаў у конкурсе сайта talaka.by "Паскарэнне". Праз гэту краўдфандынгавую платформу людзі шукаюць аднадумцаў, экспертаў і сродкі на добрыя ды карысныя справы.

Жаніцьба Цярэшкі ў Горках

Жаніцьба Цярэшкі ў Горках

Жаніцьба Цярэшкі ў Горках

Праект у конкурсе не перамог, але сабраў 90 рублёў ад неабыякавых людзей.

Жаніцьба Цярэшкі ў Горках

Жаніцьба Цярэшкі ў Горках

Жаніцьба Цярэшкі ў Горках

Па прызнанні спадарыні Людмілы, адраджаць традыцыі калектыў будзе і надалей. Жаніцьбай Цярэшкі не абмяжуюцца. Сапраўдныя жаніх і нявеста захацелі правесці традыцыйнае беларускае вяселле. Яго дапаможа арганізаваць "Отрада".

Жаніцьба Цярэшкі ў Горках

Жаніцьба Цярэшкі ў Горках

Жаніцьба Цярэшкі ў Горках

Жаніцьба Цярэшкі ў Горках

Жаніцьба Цярэшкі ў Горках

Жаніцьба Цярэшкі ў Горках

Жаніцьба Цярэшкі ў Горках

Валерыя Прыгарына, фота: Аляксандр Храмко

Падзяліцца