суб, 21.09.2019
USD2.05|EUR2.27|RUB3.20
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Юркоў: не лічу экс-дырэктара калгасу "Дрыбінскі" злачынцам

15.02.2018 – 15:47 | 1596 | 6

У канцы студзеня быў вынесены вырак па справе былога старшыні калгаса "Дрыбінскі". Гэта падзея мела гучны рэзананс у грамадстве – пра яе пісалі не толькі мясцовыя СМІ, але і агульнанацыянальныя. Для мяне яна таксама не чужая, бо вырас у Дрыбіне і ведаю асуджанага асабіста. Таму падзялюся сваім поглядам на гэтую сітуацыю.

Для пачатку прапаную ўзгадаць, адкуль узяліся калгасы і чым яны ёсць сёння.

Сама ідэя адабраць усё ў сялян і абагуліць іх маёмасць узнікла ў галовах камуністаў у першыя гады савецкай улады. Сяляне не хацелі аддаваць хлеб задарма, часта аб’ядноўваліся і давалі ўзброены адпор. Таму уладзе на некалькі гадоў давялося адступіць і абвесціць новую эканамічную палітыку, якая, па сутнасці, з'яўляўся рэстаўрацыяй капіталізму.

За 10-12 гадоў колькасць чэкістаў-карнікаў значна вырасла і была ўжо дастатковай, каб падавіць сялянскі супраціў. Тады і прыступілі да калектывізацыі, у выніку якой тысячы працаўнікоў былі забітыя, а сотні тысяч (і мае дзяды з бацькам) кінутыя на галодную смерць у Сібір.

За колькі пакаленняў нас, працаўнікоў, пераўтварылі, у большасці, у звычайных батракоў, бо так ад веку вялося: без маёмасці – ты жабрак і батрак. Таму мэта стварэння калгасаў камуністамі мне цалкам зразумелая: пад корань высекчы і загнаць у прыгон самы шматлікі ў краіне клас дробных прыватнікаў і гэтак захаваць сваю ўладу.

Менавіта таму, калі сёння чую разважанні, што нехта "падняў калгас", – дзіўлюся. Калгас, па сваёй сутнасці, за апошнія сто гадоў мала змяніўся. Асноўная яго мэта – захаванне элементаў прыгону і існуючай улады. Колькі не спрабавалі рэфармаваць калгасы, напампоўваць іх грашыма – хіба была карысць? Перакананы: усе сродкі ў калгаснай сістэме пераўтвараюцца ў пыл. Не разумець, што ў ХХІ стагоддзі калгаснік не ў стане канкураваць з вольным хлебаробам, могуць толькі вельмі недалёкія людзі.

З уласнага досведу скажу, што найлепшыя вынікі ў эканоміцы і ў савецкія гады, і зараз паказваюць кіраўнікі, якія не баяцца ісці супраць плыні. Па магчымасці, ігнаруюць уладных камандзіраў і вядуць працу на ўласны розум. Сярод такіх – герой сацпрацы І.І.Мельнік, мой бацька М.Ф.Юркоў, мой былы дырэктар М.Р.Блахін. Праўда, такіх амаль не засталося.

На мой погляд, лічыць былога старшыню калгасу "Дрыбінскі" злачынцам нельга. Наша заганная саўковая сістэма так пабудавана, што любога можа зрабіць злодзеем. Мы ўсе – часткі гэтай сістэмы маны і хлусні і нясём адказнасць за тое, што адбываецца. Трэба кожнаму разумець, што без супраціву ілжы – зменаў не будзе ніколі.

Мне па-чалавечы шкада асуджанага. Ён, як і многія іншыя, павінен быць вызвалены. Але яшчэ болей шкада нашу Родную зямлю і нашых дзетак, у якіх сваім маўчаннем сёння мы крадзем будучыню.

Андрэй Юркоў

Чытайце па тэме:

Поднял колхоз, но посадили – колхоз упал. Парадоксальная история молодого председателя из Дрибинского района

Бывший директор ОАО "Дрибин Агро" приговорен к 5 годам тюрьмы за хищение и злоупотребление властью

Падзяліцца