аўт, 22.05.2018
USD2.00|EUR2.35|RUB3.20
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Інстаграме Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Твітары Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Фэйсбуку Навіны, фота і відэа з Горак, Дрыбіна, Мсціслава праз RSS Атрымліваць навіны з Горак, Дрыбіна, Мсціслава на e-mail

Выпускніца БДСГА, якая стала мадэллю плюс-сайз: "Магу і ўдарыць!"

07.02.2018 – 09:26 | 2549 | 15

Ганна Сякацкая – адна з найбольш запатрабаваных мадэляў плюс-сайз у Беларусі. Яна актыўна здымаецца для айчынных каталогаў адзення, паспела папрацаваць у Турцыі і Індыі, а нядаўна прайшла жорсткія кастынгі і трапіла на ўкраінскае шоу "Мадэль XL". Ганна абышла тысячу іншых прэтэндэнтак і стала адной з дзесяці ўдзельніц праекта, першы сезон якога скончыўся ў снежні.

Мы звязаліся з гэтай пазітыўнай і ўпэўненай у сабе дзяўчынай, фотаздымкі якой вы маглі сустракаць у сваім горадзе, каб распытаць пра мадэльны бізнэс у Беларусі, працу над сабой і планы на жыццё.

Я заўсёды была мажнай дзяўчынкай. Але з-за гэтага ў мяне амаль ніколі не было праблем. Аднакласнікі і аднагрупнікі з мяне не здзекаваліся – можа, мне пашанцавала з людзьмі навокал, а можа, проста зарэкамендавала сябе чалавекам, які не даруе такіх рэчаў. Калі ты дазваляеш абыходзіцца з сабой непрыгожа, людзі будуць працягваць гэта рабіць.

Я жыву па прынцыпе "маё цела – мая справа". Хочаш – працуй над кубікамі, хочаш – не. Але нікому не навязвай свой стыль жыцця як адзіны правільны.

З непрыемных успамінаў дзяцінства – тое, што мяне не ўзялі на танцы праз маю вагу. Хоць я магла сесці на шпагат і "хадзіла" колам. Гэтага не ўмелі худыя дзяўчаты. У гімназіі з маімі памерамі было складана набыць прыгожую школьную форму. Добра, што сёння такога няма: рынак адзення багаты на розныя мадэлі і фасоны, які б памер ты не насіў. Абы грошы былі.

Фатаграфавацца я любіла заўсёды. Памятаю, калі ствараўся школьны альбом, мы з сяброўкамі крэатывілі больш за іншых: амаль аднолькава апрануліся дзеля здымак, прыдумалі ўключыць у кадр мыльныя бурбалкі і пену ад шампанскага.

Першыя сур’ёзныя здымкі з прафесійным макіяжам адбыліся ў мяне падчас студэнцтва ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, дзе вучылася на менеджара-эканаміста. Я ўвогуле пагаджалася на ўсе прапановы ад фатографаў-пачаткоўцаў, нават калі разумела, што яны здымаюць дрэнна. Мне трэба было вучыцца працаваць перад камерай.

Камерцыйную прапанову атрымала дзесьці праз год пасля першых здымак. Для працы над складаннем каталога з адзеннем патрабаваліся дзяўчаты 42 і 52 памераў. У мяне – 48, але вырашыла адклікнуцца на аб’яву ў інтэрнэце. І я спадабалася кліентам. Расплаціліся тады са мной адзеннем – ваўкашапкай.

Мадэллю плюс-сайз мяне ўпершыню назвалі падчас здымак у Індыі. Сярод іншых дзяўчат я была адзінай з формамі і, як назло, мяне запрашалі на меншую колькасць кастынгаў. Тады ў мяне ўпершыню пачаліся загоны і думкі: можа, трэба скінуць вагу? Але потым я супакоілася.

Сама сябе я не адчуваю плюс-сайз. Гэта азначэнне падкрэслівае, што "ты не такая, як іншыя". Я – звычайная мадэль. Проста хтосьці аднойчы прыдумаў, што ніз, шырэйшы за 92 сантыметры, ужо не стандарт. Так можна большасць жанчын на планеце аднесці ў катэгорыю плюс-сайз. Мне падабаецца, калі нас называюць жанчынамі з формамі: калі ёсць талія, ягадзіцы і грудзі.

Разам са мной у Горках вучылася досыць "аб’ёмная" дзяўчына, яшчэ і ростам 180. Але яна была настолькі модная, спявала і так добра ўмела сябе падаць – проста свяцілася знутры, што хлопцы за ёй бегалі калонамі. Калі ты шэрая мышка, замкнёная ў сабе, то і з 40 кілаграмамі можаш быць адзінокай і нецікавай. Вагу можна скінуць, але тое, што ўнутры – не.

Не трэба думаць, што мадэлі плюс-сайз ядуць усё, што захочуць, і зусім не сябруюць са спортам. Канечне, я не адмаўляю сабе ні ў папкорне, ні ў сушы, калі душа патрабуе. Але нават плюс-сайз дзяўчаты павінны трымаць сябе ў форме. Як кажа мая сяброўка: у кожнага ёсць свой ліміт тлустасці, з якім ты будзеш выглядаць належна. Я камфортна адчуваю сябе ў 48-м памеры. Калі набіраю вагу пасля святаў, пакутую. Я маю абанемент у трэнажорную залу і летам намотваю шмат кіламетраў па горадзе на ровары. Я не зацыклена на спорце, але ён мае месца ў маім жыцці.

Беларускія вытворцы адзення ўсё часцей асэнсоўваюць, што вопратку трэба рэкламаваць не толькі на худых мадэлях. Калі беларуска з 50-м памерам заходзіць на нейкі сайт, каб выбраць сабе новую сукенку, яна хоча бачыць, як гэта сядзіць на дзяўчыне яе памераў, бо на худзенькай і мяшок будзе прывабным.

Я шмат здымаюся для каталогаў з брэсцкім трыкатажам. І мае замоўцы маюць вялікую патрэбу ў новых тварах, заўсёды просяць параіць каго-небудзь для здымак. Запыт на плюс-сайз мадэляў ёсць, але знайсці такіх, якія б умелі працаваць перад камерай, цяжка. Я ўпэўненая, што яны існуюць, але недзе сядзяць і хаваюцца, бо ўсё яшчэ саромеюцца сябе.

Я ніколі не сутыкалася з нейкім гвалтам ці непрыемным фліртам на працы, але каляжанкі расказвалі, што такое было. Асабліва шмат непрыемных водгукаў пра кантрактную працу ў Турцыі. Мяне такія рэчы абміналі, бо, думаю, адчуваецца, што я магу і ўдарыць замоўцу, не буду глядзець на яго статус.

У мяне хапае дрэнных звычак, я ў гэтым плане звычайны чалавек. Магу выціскаць сабе і малодшаму брату прышчы, каваманка, люблю шампанскае. А яшчэ – інтэрнэт- і тэлефоназалежная.

На ўкраінскае шоу "Мадэль XL" я трапіла дзякуючы журналістам з канала 1+1, якія знайшлі мой профіль у інстаграме. Яны запрасілі мяне на першы кастынг, мне прыйшлося адмяніць усе свае здымкі тут і паехаць у Кіеў. Я не думала, што прайду нават першы адбор, але ў выніку трапіла ў дзясятку найлепшых канкурсантак. Асобны дзякуй тут трэба сказаць маім бацькам. Яны таксама адклалі ўсе справы і павезлі мяне ў Кіеў на машыне, бо квіткоў на той момант было ўжо не дастаць. Маці і тата заўсёды падтрымлівалі мяне ва ўсім. Памятаю, у школе я сказала, што мне вельмі падабаецца шыць на ўроках працы – яны з бабуляй хутка падарылі мне швейную машынку. Падабаецца – развівайся ў гэтай справе.

З дзяўчатамі на шоу ў нас былі добрыя адносіны, мы працягваем камунікаваць і цяпер. Праўда, здараліся выпадкі, калі нехта мог не пракаментаваць цябе ў твар, але рабіў гэта на камеру. Потым ты бачыў праўдзівае стаўленне да цябе ў эфіры.

На жаль, пакуль што ў Беларусі немагчыма пражыць толькі на грошы, што зарабляе мадэль плюс-сайз. Можа, гэта стане рэальнасцю праз які дзясятак гадоў, калі больш вытворцаў і кампаній зразумеюць, што адзенне трэба не толькі худым.

Я планую развівацца ў гэтай галіне, але хацелася б выйсці за межы пазіравання. Канечне, у катэгорыі плюс-сайз узроставыя межы больш расплыўчатыя, чым у "звычайных" мадэляў. Але нічога не вечна. Таму ў будучыні я б хацела запусціць уласную лінейку бялізны для дзяўчат з нестандартнымі формамі. А яшчэ – адкрыць першае агенцтва для такіх мадэляў, як я.

Гутарыла Кацярына Карпіцкая, nina.nn.by

Дадаць каментар

Каб пакінуць свой водгук, трэба увайсці або зарэгістравацца.
аватар карыстальніка Мыши братья
+1
-25
-1
Мыши братья 07.02.2018 - 10:01

Нармальна так. Прасидела в академии. Чьето место занимала, чтобы потом свой целюлит показывать.

аватар карыстальніка неместный
+1
-12
-1
неместный 07.02.2018 - 10:54

Обязательно всех в колхоз отправлять?

аватар карыстальніка Мыши братья
+1
-14
-1
Мыши братья 07.02.2018 - 11:35

Из академии всех. Не на всю жизнь конечно. На то она и с-х.

аватар карыстальніка Сентябрь
+1
+6
-1
Сентябрь 07.02.2018 - 16:26

Как куратор группы, в которой училась (и кстати, все годы обучения являлась старостой) Анна, могу сказать, что ничье, кроме своего, места она никогда не занимала. Позитивная, приятная, разносторонняя и целеустремленная девушка. Рада, что у нее получается идти своей дорогой, не обращая внимания на негативные отзывы и завистливые взгляды. Рада, что у нее понимающая и сплоченная семья, которая ее во всем поддерживает. А полученные знания - она, как здравомыслящий человек, прекрасно реализует в своей жизни, тем более они пригодятся, если в дальнейшем откроет (как планирует) свое дело.

аватар карыстальніка Сурен
+1
+10
-1
Сурен 07.02.2018 - 10:51

Вау! "Узгорак" становится все современнее! )) Гораздо интереснее и приятней читать/смотреть, чем про тенис в академии или непонятные выставки в библиотеке... А девушки очень приятные, как бы раньше сказали "аппетитные", Рубенсовские, не то, что стандартные "суповые наборы" на подиумах.

аватар карыстальніка Алексей Навальный
+1
-20
-1

Че то как-то модели ни рожи ни кожи. Сразу видно откуда брали...

аватар карыстальніка Мыши братья
+1
-27
-1
Мыши братья 07.02.2018 - 13:15

так с с-х академии и с-х техникумов. Им доярками в глухую деревню само то.

+1
+2
-1
Настя 07.02.2018 - 15:50

Да мы все, как-то, из одного места... Даж Навальный с Жириновским..

+1
-8
-1
Настя 07.02.2018 - 20:59

Ну, чё, ущербные- вопросы ещё будут? Такой же п..с, как и однофамилец..!!!

+1
+14
-1
Тоша 07.02.2018 - 12:22

плюсую за тело не люблю кости

аватар карыстальніка Мыши братья
+1
-18
-1
Мыши братья 07.02.2018 - 13:16

Небось екатерина-2 твой кумир?

+1
-5
-1
Настя 07.02.2018 - 15:54

Как любит мой супруг говорить: "Я не собака, что б на кости кидаться"! Не вижу ничего плохого в девушках "Сайз Плюс", главное-что бы без фанатизма типа "сайз три плюса в квадрате".... Зато- дамы в "теле"- самые добрые, а анорексички- б-р-р-р.))))) Я сама-"сайз 0,5+", так что знаю..

+1
-7
-1
Владимир 07.02.2018 - 17:03

Раньше люди из кожи лезли, чтобы платья показать, а теперь из платья лезут, чтобы кожу показать!

аватар карыстальніка Мыши братья
+1
-17
-1
Мыши братья 07.02.2018 - 16:11

кароче - тема сисек не раскрыта

аватар карыстальніка -X X X-
+1
-2
-1
-X X X- 07.02.2018 - 20:50

А мне нравится!