сер, 24.10.2018
USD2.10|EUR2.42|RUB3.21
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Інстаграме Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Твітары Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Фэйсбуку Навіны, фота і відэа з Горак, Дрыбіна, Мсціслава праз RSS Атрымліваць навіны з Горак, Дрыбіна, Мсціслава на e-mail

Мінкульт Беларусі пачаў збор грошай на аднаўленне касцёла ў Мсціславе

05.01.2018 – 19:10 | 517 | 4

На сабраныя сродкі плануюць забяспечыць устойлівасць канструкцый святыні да распрацоўкі праектнай дакументацыі па рэстаўрацыі.

Міністэрства культуры адкрыла дабрачынны рахунак на аднаўленне былога каталіцкага храма ў Мсціславе. У Мінкульце занепакоеныя станам унікальнага аб'екта спадчыны – касцёла, які ўваходзіць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці нацыянальнага значэння "Былы калегіюм езуітаў" у Мсціславе. Так міністэрства адрэагавала на тое, што ў канцы снежня 2017 года развалілася частка сцяны касцёла.

Як раней паведамляў Katolik.life, мясцовыя актывісты задоўга да здарэння заяўлялі аб праблеме гарадскім уладам і ў Міністэрства культуры, аднак адказ быў адзін: на рэстаўрацыйныя працы ў бюджэце няма сродкаў.

– Будынак касцёла з'яўляецца ўпрыгожваннем Мсціслава. Аднак на працягу доўгага часу касцёл не выкарыстоўваўся. У цяперашні час будынак знаходзіцца ў нездавальняючым, аварыйным стане. Для прыняцця ў самыя кароткія тэрміны неадкладных мер і правядзення супрацьаварыйных работ на аб'екце, а таксама ў сувязі з адсутнасцю неабходнага аб'ёму фінансавых сродкаў арганізаваны збор ахвяраванняў, – паведамілі 4 студзеня ў Мінкульце.

Там лічаць, што "фінансавы ўдзел у захаванасці гісторыка-культурнай каштоўнасці ўсіх зацікаўленых грамадзян дазволіць забяспечыць устойлівасць канструкцый касцёла на перыяд да распрацоўкі праектнай дакументацыі па рэстаўрацыі касцёла".

Езуіцкі касцёл быў закладзены ў Мсціславе ў 1637 годзе ў стылі віленскага барока. Яго будаўніцтва было завершана да канца стагоддзя. У 1747-1750 гадах касцёл быў рэканструяваны.

Реквизиты благотворительного счета:

BY73 BAPB 31352908100160000000, в РКЦ № 19 в г.Мстиславль филиала ОАО "Белагропромбанк – Могилевское областное управление" Код BAPВBY27458, УНП 790613221 (Пожертвование на восстановление бывшего костела в Мстиславле).

Историческая справка иезуитского костела в Мстиславле:

с 1745 по 1842 г. – иезуитский костел

с 1842 по 1925 г. – православный храм освящен в  честь св. Архангела Михаила

с 1925 по 1975 г. – Дом культуры и кинотеатр

с 1975 по 1980 г. – на объекте проводили гражданскую оборону: его специально поджигали, а затем тушили

с 1992 года начали реставрацию костела. Финансирование шло из Министерства культуры, но в 1995 году финансирование прекратилось

katolik.life

Падзяліцца

Дадаць каментар

Каб пакінуць свой водгук, трэба ўвайсці або зарэгістравацца.
аватар карыстальніка неместный
+1
+4
-1
неместный 05.01.2018 - 23:53

Как обычно,в бюджете есть деньги на что угодно кромп вот таких памятников архитектуры. Обыдно.

аватар карыстальніка observer
+1
+4
-1
observer 06.01.2018 - 00:09

Республиканский бюджет уже несколько лет подряд исполняется с профицитом. Это значит, получает больше доходов, чем расходует. Почему из этих средств не ремонтируют такие объекты - лично для меня большая загадка.

аватар карыстальніка Мыши братья
+1
+4
-1
Мыши братья 06.01.2018 - 19:02

а зачем власти объекты культуры? безкультурным народцем проще управлять

+1
0
-1

Когда уже народ сам будет определять на что деньги есть, а на что нет! Хоть бы Министерство культуры дало оценку затратам, какова вообще цена вопроса? Сколько нужно пожертвовать в общей сумме?