нядз, 15.09.2019
USD2.05|EUR2.28|RUB3.19
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Беларусьфільм здымае кіно па апавяданні Гарэцкага

06.11.2013 – 14:26 | 3961

Стужка "Рускі" па матывах аднайменнага твора класіка айчыннай літаратуры Максіма Гарэцкага будзе прысвечана 100-годдзю Першай сусветнай вайны.

Як паведамляе БелТА, рэжысёрам фільма з'яўляецца Віктар Аслюк, адну з галоўных роляй сыграе Аляксандр Ждановіч, а галоўную – Міхаіл Барсковіч, вядомы цяпер па фільме Бакура Бакурадзэ "Паляўнічы". Здымаюць кіно ў Ваўкавыскім раёне.

Пра што ж апавяданне? "Рускі" расказвае пра зламаную, расцярушаную Першай сусветнай вайной душу звычайнага беларуса, жыхара Магілёўскага краю. Гэты чалавек, патрапіўшы ў сітуацыю маральнага выбару, здзяйсняе злачынства – страляе бяззбройнаму чалавеку ў спіну. Каючыся ў сваім учынку, беларус спрабуе на псіхалагічным узроўні схаваць сваю правіну, падмяняючы самога сябе некім іншым. Паміраючы, ён пастаянна крычыць на ўсю палату вайсковага шпіталю: "Я рускі! Я рускі! Рускі, рускі!"

Вельмі цікава, як майстрам кіно ўдасца ўвасобіць на шырокім экране гэты кароткі, але насычаны глыбінёю думкі твор.

Калі фільм выйдзе ў пракат, гэта будзе першы экранізаваны твор нашага знакамітага земляка.

Жыццё Максіма Гарэцкага моцна звязана з нашым рэгіёнам. Нарадзіўся пісьменнік на Мсціслаўшчыне. Давялося яму працаваць у акадэміі ў Горках. Там да леташніх "Дажынак" нават быў захаваны дом, у якім месцілася адзіная ў Беларусі кватэра класіка айчыннай літаратуры. Цяпер жа на месцы дома Гарэцкага – пустка.

Пачытаць апавяданне "Рускі" можна на сайце "Беларуская палічка".

Дарэчы, сёлета споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння Максіма Гарэцкага.

Антон Валадзько