чцв, 19.09.2019
USD2.06|EUR2.28|RUB3.19
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Што не можа і што можа новы кіраўнік Горацкага раёну – піша Андрэй Юркоў

18.12.2017 – 21:43 | 2911 | 8

Надоечы ў Горках кіраўніцтва нашай краіны памяняла старшыню райвыканкама. Шараговая перастаноўка кадраў адбываецца рэгулярна і лік чыноўнікаў, якія атрымліваюць новыя прызначэнні, ідзе на дзясяткі, а мо і сотні ў год. Таму мяне здзівіла бурная рэакцыя ў грамадстве з гэтай нагоды.

Чуць водгукі давялося і ў прыватных гамонках і пабачыць на нашым мясцовым сайце horki.info. У асноўным нашы землякі ў меркаваннях і каментарах хаюць былога кіраўніка, адпускаюць кпіны на яго адрас дый проста няславяць. На новага ж – воз спадзяванняў і надзей.

Не занураючыся занадта глыбока, прапаную ўзгадаць аналагічную рэакцыю грамадства на сыход Міхаіла Анікеева і прызначэнне Ігара Макара. Потым на сыход Ігара Макара і прызначэнне Уладзіміра Піскіжава. Рэакцыя была адзін у адзін, як зараз.

Паспрабуем разабрацца, чаму так адбываецца. Не сакрэт, што багата гадоў мы жывём пад татальным кантролем сістэмы і практычна пазбаўлены магчымасці хоць неяк на ўладу ўплываць. Таму нам прыходзіцца прыстасоўвацца і спадзявацца на ўладную ласку. Ласкі (сродкаў) стала не хапаць нават самім чыноўнікам, таму пра просты люд і гамонкі няма. Па вялікім рахунку, мы ўсе разумеем, што высокіх заробкаў і вялікіх грошай не будзе і надалей (хоць часта цяжка сабе гэта прызнаць). З гэтага і вынікае чаканне люду ад чыноўнікаў хоць на нейкую справядлівасць.

Пакуль з вуснай гэта гучыць ціха, але цалкам лагічна: раз давялі нас, народ да галечы, дык давайце разам "жыць па сродках". Таму нам усім так і хочацца, каб новы кіраўнік раёну (няхай, хоць з Марсу) быў проста добрым чалавекам, якога можна ставіць у прыклад  дзеткам. Каб заробкі раслі, і працы хапала ўсім…  Але! Давайце шчыра прызнаем – гэта ад яго амаль не залежыць.

Ён можа больш рацыянальна распарадзіцца раённым бюджэтам? Не. Бюджэт цэнтралізаваны і нават любая плацёжка ідзе праз Магілёў. Можа новы кіраўнкі прыцягнуць у рэгіён прыватныя інвестыцыі? Не. Бо буржуі з буйнымі грашыма цудоўна ведаюць, хто ў нашай краіне вырашае такія пытанні.

Ён можа падняць вёску? Таксама не. Бо што было мінулыя гады выкінулі на вецер, а цяпер ужо і кідаць няма чаго (у бюджэце краіны на наступны год на сельскую гаспадарку – 18%).

Адзінае, на мой погляд, добрае, што можа зрабіць кіраўнік раённай вертыкалі ў сённяшніх умовах – гэта спакойна працаваць на месцы. Не рваць людзям нервы, не бэсціць, не абражаць. Трымаць "накачкі" з верху сцяўшы зубы і не апускацца да гэтага ўзроўню самому. Вынікі працы будуць тыя ж, але багата людзей шчыра падзякуе.

Андрэй Юркоў

Глядзіце па тэме:

Сменился председатель Горецкого райисполкома

Что известно о новом председателе Горецкого райисполкома?

Падзяліцца