чцв, 14.12.2017
USD2.04|EUR2.39|RUB3.45
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Інстаграме Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Твітары Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Фэйсбуку Навіны, фота і відэа з Горак, Дрыбіна, Мсціслава праз RSS Атрымліваць навіны з Горак, Дрыбіна, Мсціслава на e-mail

Адкажыце на пытанні – атрымайце прыз

09.10.2017 – 17:10 | 385 | 2

Запрашаем прыняць удзел у віктарыне “Кніжная мудрасць стагоддзяў” у межах сумеснага праекта “Духоўны патэнцыял кніжнай культуры”. Яго праводзяць бібліятэка імя Д.Р.Новікава УА БДСГА і раённая бібліятэка імя М.І.Гарэцкага. Пытанні віктарыны датычаць дзейнасці беларускага кнігадрукара Францыска Скарыны.

Аўтары трох першых найбольш поўных і дакладных адказаў на пытанні віктарыны атрымаюць падарункі ад газет "Горацкі веснік", "УзГорак" і сайта horki.info, а таксама сувеніры ад арганізатараў праекта.

Важная акалічнасць: адказы на некаторыя пытанні віктарыны можна знайсці, толькі наведаўшы выставу “Лепшых кніг адкрыты нам старонкі”, якая дзейнічае ў бібліятэцы акадэміі на другім паверсе (з 8:00 до 17:00).

Адказы на віктарыну прымаюцца да 24 лістапада.

Поспеху ў пошуку правільных адказаў, нашы дапытлівыя і кемлівыя аматары гісторыі і літаратуры!

Арганізатары

Падзяліцца

Дадаць каментар

Каб пакінуць свой водгук, трэба увайсці або зарэгістравацца.
+1
+4
-1
Тутэйшы 09.10.2017 - 20:57

Добра, што бібліятэкі імя двух слынных дзячаў культуры Горацкай зямлі - Новікава і Гарэцкага - ладзяць такую віктарыну. Яшчэ лепей, што знайшліся прызы для пераможцаў! Сэрца пяе і радуецца за тое, што беларускую мову яшчэ не занядбалі, а падтрымліваюць!

+1
0
-1
observer 10.10.2017 - 10:31

Неплохая викторина, но на мой взгляд вопросов многовато, а на некоторые из них невозможно дать однозначный ответ.