нядз, 15.09.2019
USD2.05|EUR2.28|RUB3.19
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Ад Рагвалода да святой Еўфрасінні. У Полацку з'явіўся помнік беларускай дзяржаўнасці

26.08.2017 – 20:20 | 206

У Полацку недалёка ад Сафійскага сабора 25 жніўня пачалі ўсталёўваць памятны знак «Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці». Урачыстае адкрыццё запланавана падчас святкавання Дня беларускага пісьменства.

Аўтар памятнага знака — мінскі скульптар Уладзімір Піпін. Ягоны твор увасабляе сабой з аднаго боку калыску, з якой пачынаецца жыццёвы шлях, а з другога — ладдзю, што плыве з мінулага ў будучыню па хвалях часу.

На шчытах, злучаных у адзіную звязку, знаходзяцца партрэты знакамітых гістарычных асоб — ад першага полацкага князя Рагвалода і яго дачкі Рагнеды да легендарнага Усяслава Чарадзея і вялікай асветніцы Еўфрасінні Полацкай. На адваротным баку скульптар размясціў ключавыя падзеі станаўлення нашай дзяржаўнасці.

Знак вышынёй 5,5 метра адлілі ў бронзе ў сталіцы. Вага манумента разам з валуном, на якім ён стаіць, — амаль 8 тон.

Памятны знак адкрыюць 2 верасня падчас Дня беларускага пісьменства. Галоўнымі тэмамі свята стануць 1155-годдзе беларускай дзяржаўнасці і 500-годдзе айчыннага кнігадрукавання.

TUT.BY