пан, 16.09.2019
USD2.05|EUR2.28|RUB3.19
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Выбары ў мясцовыя саветы запланаваны на сакавік

02.10.2013 – 17:35 | 179

ЦВК не бачыць перадумоў для карэкціроўкі даты правядзення выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў, заявіў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

«Мы арыентуемся на нормы заканадаўства, згодна з якімі мясцовыя выбары павінны прайсці ў 20-х лічбах сакавіка наступнага года», — сказаў ён.

Паводле слоў Лазавіка, «аб'ектыўных перадумоў» для таго, каб праводзіць выбары ў больш раннія тэрміны, цяпер няма.

Выбарчы кодэкс прадугледжвае, што выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў новага склікання прызначаюцца прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь не пазней як за чатыры месяцы і праводзяцца не пазней як за 30 дзён да заканчэння паўнамоцтваў мясцовых саветаў дэпутатаў дзейнага склікання.

У адпаведнасці з гэтай нормай чарговыя мясцовыя выбары павінны прайсці не пазней за сакавік 2014 года.

БелаПАН