пан, 16.09.2019
USD2.05|EUR2.28|RUB3.19
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Такога не было 100 гадоў. У Магілёўскай вобласці адзначаны на гнездаванні стэпавы лунь

26.07.2017 – 18:03 | 376

Птушка-драпежнік, якая апошні раз гнездавалася ў Беларусі ў 1916 годзе, пасялілася ў Магілёўскім раёне. Там яе выпадкова засняў фатограф-анімаліст Уладзімір Бондар.

У аб'ектыў камеры патрапілі злётак і самка стэпавага луня (рус. – степной лунь) – піша ptushki.org. Гэта адзіная група драпежных птушак, якія пастаянна гняздуюць на зямлі, таму ім патрэбна параўнальна высокая расліннасць. Мяркуецца, што пара знайшла сабе дом на поле азімага рапсу. Асноўны арэал гэтых птушак – у стэпавай зоне Расіі, Казахстана і Манголіі. Частка зімуе ў Афрыцы, а іншая – у Паўднёвай Азіі.

Антон Валодзька