пан, 16.09.2019
USD2.05|EUR2.28|RUB3.19
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Хто і чаму да гэтага часу ходзіць у інтэрнэт-клуб у Горках?

21.07.2017 – 12:08 | 1068 | 2

У Горках маштабы дзеючага інтэрнэт-клуба сціплыя: былую прасторную геймерскую пляцоўку без назвы пакрыху выцясняе крама адзення. У распараджэнні сённяшніх аматараў камп’ютарных гульняў застаюцца шэсць працоўных "машын", і тое толькі да 17.00. Адміністратарка Кацярына Багачова згадвае, як раней мясцовыя жыхары маглі набраць піва (праз дзверы тут месціцца кавярня) і завісаць тут амаль да поўначы, сячыся па сетцы. Людзей было – не прабіцца, цэлая кампанія магла гуртавацца каля аднаго кампа.

Наплыў кліентаў, час ад часу, назіраецца і зараз: карцінку масавасці калі-некалі ствараюць школьнікі. Аплачвае гульню самы "багаты", астатнія назіраюць побач і гучна фанацеюць.

"Часцей за ўсё тут сядзяць школьнікі, нават зусім маленькія. Для іх класна сабрацца разам, без бацькоў, гуляць і перакрыквацца між сабой. Завітваюць да нас таксама студэнты-завочнікі з сельгасакадэміі. Але самыя верныя кліенты – вольныя пасяленцы з выпраўленчай калоніі №16, калі ў іх атрымліваецца вырвацца. Ёсць нават мужчына, які загадзя браніруе адзін і тый жа камп’ютар на некалькі гадзін, бо толькі ён цягне "танчыкі".

"Людзей стала прыходзіць менш, і тут не толькі ў тым прычына, што ва ўсіх дома кампы з’явіліся. Эканамічны фактар таксама мае значэнне: хай гадзіна ў нас і каштуе ўсяго толькі 1 рубель 40 капеек, але для маленькага горада гэта таксама грошы", – тлумачыць уладальнік мясцовага інтэрнэт-клуба Раман Кірыленка, які займаецца гэтым бізнэсам больш 10 гадоў.

Каб неяк выжываць, Раман плануе рухаць свой "стартап" у бок віртуальнай рэальнасці: "Фэйсбук днямі абвясціў пра запуск сацыяльнай сеткі "Facebook Spaces", дзе з дапамогай шлемаў можна існаваць у сацыяльнай сетцы ў фармаце 360 градусаў. Вось калі з’явіцца больш даступных гульняў і магчымасцяў у гэтым плане, я таксама набуду шлемы ці акуляры і буду развіваць гэту тэму".

Кацярына Карпіцкая, nn.by

Падзяліцца