нядз, 22.09.2019
USD2.04|EUR2.26|RUB3.20
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Горкі былі адным з самых беларускамоўных гарадоў Беларусі

14.07.2017 – 09:25 | 622 | 6

NN.BY склала топ-15 гарадоў, у якіх у XIX стагоддзі было найбольш беларускай мовы. Горкі апынуліся пасярэдзіне – на сёмым месцы, у нашым горадзе 120 гадоў назад па-беларуску размаўляла 45,2% жыхароў. У суседнім Мсціславе – 33,3%.

Першы паўнавартасны перапіс насельніцтва на тэрыторыі Расійскай імперыі адбыўся ў 1897 годзе.

Паводле падлікаў, на тэрыторыі Беларусі тады жылі 6,67 мільёна чалавек. Адно з пытанняў датычыла роднай мовы. І тыя, хто назваў беларускую, складалі абсалютную большасць амаль паўсюль – напрыклад, у Полацкім і Лідскім уездах 73%, у Гомельскім – 74%. Дзе-нідзе, як, напрыклад, у Вілейскім уездзе лічба даходзіла да 87%.

Статыстыка вялася па губерніях, уездах, а таксама гарадах.

Прааналізаваўшы гэтыя лічбы, "Наша Ніва" склала рэйтынг "самых беларускамоўных" гарадоў.

Варта ўдакладніць, што ў сілу гістарычных перадумоваў (перадусім зона аседласці) у многіх гарадах большасць складалі габрэі. Напрыклад, у Бабруйску іх было больш за 60%, а беларускамоўных толькі 5%. Аднак гэтыя лічбы не мусяць уводзіць у зман, бо ў гарадах жыў толькі кожны сёмы чалавек. Таму калі браць Бабруйскі ўезд у цэлым, доля беларускамоўных узрастала да 67%.

  Горад Беларуская Габрэйская Руская Колькасць жыхароў
1 Копысь 54,4% 41,3% 2,1% 3384
2 Вілейка 52,6% 37,2% 6,1% 3560
3 Сураж 51,5% 45,7% 2,1% 2731
4 Клімавічы 48,9% 47,9% 2,2% 4714
5 Быхаў 48,2% 47,6% 2,9% 6381
6 Чавусы 46,3% 50,7% 4,4% 4960
7 Горкі 45,2% 44,9% 7,2% 6735
8 Чэрыкаў 42% 51,1% 5,3% 5249
9 Бабінавічы 36,9% 47,8% 12,4% 1157
10 Сянно 33,4% 60,3% 4,4% 4100
11 Мсціслаў 33,3% 59,6% 5,6% 8514
12 Рэчыца 31,2% 57,4% 9,1% 9280
13 Лепель 30,5% 53,8% 8,2% 6284
14 Ігумен (Чэрвень) 30,2% 61,6% 5,2% 4573
15 Магілёў 29,8% 49,8% 15,9% 43119

* тых, хто назваў беларускую мову роднай падчас перапісу насельніцтва ў Расійскай імперыі ў 1897 годзе.

Ягор Марціновіч, nn.by

Падзяліцца