нядз, 22.10.2017
USD1.96|EUR2.31|RUB3.40
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Інстаграме Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Твітары Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Фэйсбуку Навіны, фота і відэа з Горак, Дрыбіна, Мсціслава праз RSS Атрымліваць навіны з Горак, Дрыбіна, Мсціслава на e-mail

Будзьце пільнымі! З'явіўся новы падман – цяпер "правяраюць" камп'ютар на прадмет збояў

26.05.2017 – 16:15 | 591 | 1

Як стала вядома "Нашай Ніве", у Беларусі пашыраецца новы від разводаў з серыі "праверкі вады" – памятаеце, гэта калі тысячы даверлівых людзей павяліся на нібыта "дыягнаставаныя" махлярамі праблемы і за шалёныя грошы купілі звычайныя фільтры для кранаў.

Пасля была яшчэ "праверка вокнаў" з той жа серыі.

І вось цяпер новая схема – ашуканцы абзвоньваюць кватэры з прапановай праверыць камп'ютар.

Прычына сфармулявана грувастка і лёгка можа ўвесці ў зман неабазнанага ў тэхніцы чалавека:

голас у трубцы кажа, што ў дом неўзабаве будзе пракладзенае оптавалакно (сучасны кабель, праз які інтэрнэт робіцца ў разы шпарчэйшым) і для таго, маўляў, каб пры падключэнні оптавалакна не было ніякіх перагрэваў ды збояў, трэба праводзіць праверку тэхнікі. Кажуць, што "усё ўзгоднена з гарвыканкамам" і "праверка – агульнагарадская".

Калі чалавек пагаджаецца і прымае візіт "спецыялістаў", то прэзентабельна апрануты маладзён-"праграміст" завальвае тэхнічнымі фразамі і пераконвае ахвяру, што і тая дэталь кампутара ледзь дыхае, і гэтая праз месяц перагарыць, дый увогуле – сучасныя інтэрнэт-сістэмы ўжо не змогуць спалучацца з такой "састарэлай" ці "няспраўнай" тэхнікай. 

Такім чынам, чалавека схіляюць да дарагога рамонту, у якім няма патрэбы – насамрэч оптавалакно не можа выклікаць праблем з тэхнікай. 

Вядома, што "рамонт" могуць выканаць адразу на месцы, нават калі ў небаракі не будзе ўсёй патрэбнай сумы – аплата расцягнецца паводле падпісанага кантракту. 

Будзьце пільнымі – як паказвае досвед іншых, вярнуць грошы і аспрэчыць пункты падпісанага кантракту надзвычай складана.

Арцём Гарбацэвіч, nn.by

Падзяліцца

Дадаць каментар

Каб пакінуць свой водгук, трэба увайсці або зарэгістравацца.
+1
+5
-1
Ваван 27.05.2017 - 13:04

эта услуга для тех категорий граждан,которые уже отремонтировали окна и поставили себе фильтры,а ещё купили посуду и одеяла за цену,как пол машины