чцв, 14.12.2017
USD2.04|EUR2.39|RUB3.45
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Інстаграме Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Твітары Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Фэйсбуку Навіны, фота і відэа з Горак, Дрыбіна, Мсціслава праз RSS Атрымліваць навіны з Горак, Дрыбіна, Мсціслава на e-mail

Нацбанк патлумачыў, як будзе дзейнічаць лізінг жылля для беларусаў

20.04.2017 – 12:39 | 609 | 2

6 красавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 109, які рэгулюе пытанні лізінгу жылля для грамадзян.

Дакумент набудзе моц праз шэсць месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання. Як адзначае прэс-служба Нацбанка, гэты ўказ дапаможа грамадзянам выкарыстоўваць лізінг для вырашэння сваіх жыллёвых пытанняў.

Падчас дзеяння дагавора лізінгу кватэра будзе знаходзіцца ва ўласнасці лізінгавай арганізацыі. Аднак грамадзяне (лізінгаатрымальнікі) будуць аплочваць камунальныя плацяжы па тарыфах для фізічных асобаў, а не юрыдычных, як гэта адбываецца цяпер.

У перыяд дзеяння лізінгавай дамовы лізінгавым арганізацыям не дазваляецца павялічваць лізінгавыя плацяжы, калі расце рынкавы кошт жылля, стаўкі арэнды па аналагічных жылых памяшканняў, а таксама пры іншых акалічнасцях, якія наўпрост не ўплываюць на павелічэнне інвестыцыйных выдаткаў лізінгадаўцы па дамове лізінгу.

Дамовы лізінгу жылля, як правіла носяць доўгатэрміновы характар. Таму ўказ №109 рэгулюе пераход лізангавай дамовы да іншага чальца сям'і ў выпадку смерці лізінгаатрымальніка. Рэгулююца і іншыя пытанні — напрыклад, датэрміновае скасаванне дамовы любым з бакоў, рэарганізацыя юрыдычнай асобы — лізінгадаўца ды інш.

Для абароны інтарэсаў грамадзян уводзяцца дадатковыя патрабаванні да фінансавай устойлівасці лізінгавых арганізацый, якія прэтэндуюць на права заключэння дамоваў лізінгу жылля.

Дагаворы лізінгу жылля, заключаныя да ўказа №109, належыць прывесці ў адпаведнасць з новымі нормамі заканадаўства.

euroradio.fm

Падзяліцца

Дадаць каментар

Каб пакінуць свой водгук, трэба увайсці або зарэгістравацца.
+1
+4
-1
Ваван 21.04.2017 - 10:54

очередная петля на шею типа кредитов?

+1
+5
-1
Марина 24.04.2017 - 21:38

Для некоторых это будет единственный шанс обзавестись своим жильем...