пят, 18.10.2019
USD2.04|EUR2.26|RUB3.19
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

З Днём Волі і 100-годдзем БЧБ сцяга – сёлетнія віншаванкі ў Горках

25.03.2017 – 00:28 | 1079 | 5

У Горках студэнтам БДСГА раздалі віншаванкі з нагоды Дня незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі і 100-годдзя бел-чырвона-белага сцяга.

ulotka_1.jpg

Традыцыйныя каляровыя паштоўкі, якія штогод у гэтыя дні распаўсюджваюцца ў Горках, былі прысвечаны не толькі Дню Волі, але і важнаму гістарычнаму юбілею. Сёлета гэта – гадавіна стварэння нацыянальнага сцяга.

ulotka_2.jpg

"100 год таму беларус Клаўдзій Дуж-Душэўскі распрацаваў бел-чырвона-белы сцяг. Менавіта пад гэтым сцягам распачаўся Першы Усебеларускі з'езд, вынікам працы якога стала абвяшчэнне 25 сакавіка 1918 года незалежнай дзяржавы – Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзякуючы стварэнню БНР сёння існуе незалежная Рэспубліка Беларусь", – гаворыцца ў віншаванні.

"Жадаем вам моцы і гонару любіць і паважаць Беларусь, ганарыцца яе гісторыяй, шанаваць і захоўваць яе мову і культуру, быць сапраўднымі патрыётамі нашай Бацькаўшчыны!"

bnr_horki_2017_33.jpg

Паштоўкі мінулых гадоў можна паглядзець у матэрыяле У Горках традыцыйна павіншавалі з Днём незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

 

Што ж адбылося 25 сакавіка 1918 года?

У гэты дзень Рада БНР, якая дзейнічала з 21 лютага, прыняла Трэцюю Устаўную грамату. Паводле гэтага дакумента на тэрыторыі Беларусі была абвешчана незалежнасць першай Рэспублікі. Фактычна, гэта была спроба адмяніць Брэсцкую мірную дамову, паводле якой Савецкая Расія пагадзілася на акупацыю тэрыторыі нашай краіны Германіяй.

Рада БНР абвясціла незалежную дзяржаву на землях, дзе жыве і мае лічэбную перавагу беларускі народ. У склад БНР павінны былі ўвайсці Магілёўская, Мінская, Віцебская, беларускія часткі Гродзенскай, Віленскай, Смаленскай, Чарнігаўскай і суседніх губерняў.

На тэрыторыі гэтай дзяржавы абвяшчаліся свабода слова‚ друку‚ сходаў‚ забастовак‚ саюзаў, сумлення‚ недатыкальнасць асобы і памяшкання, роўнасць усіх моваў. Працоўны дзень не мусіў перавышаць васьмі гадзінаў. Стваральнікі БНР хацелі скасаваць прыватную ўласнасць на зямлю і перадаць яе без выкупу тым‚ хто на ёй працуе. А вось лясы‚ азёры і нетры мусілі стаць дзяржаўнай уласнасцю.

Гістарычным працягам БНР стала далейшае ўтварэнне БССР і сённяшняй Рэспублікі Беларусь.

Антон Валодзька

Падзяліцца