чцв, 23.05.2019
USD2.08|EUR2.31|RUB3.22
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

У Оршы на акцыі супраць дэкрэту №3 затрымалі Андрэя Юркова – заўтра яго будуць судзіць

12.03.2017 – 15:46 | 3072 | 16

 

У Оршы на акцыі супраць дэкрэту "аб дармаедах" затрымалі ўдзельнікаў з Горак і Дрыбіна, сярод іх – кандыдат у дэпутаты на апошніх выбарах Андрэй Юркоў.

Як паведаміў у сваім фэйсбуку Андрэй Юркоў, зараз ён з іншымі ўдзельнікамі акцыі знаходзіцца ў міліцэйскім пастарунку. Аўто, на якім паплечнікі з Горак і Дрыбіна прыехалі ў Оршу, было затрымана, як толькі ад'ехала ад стаянкі.

Пазней стала вядома, што Андрэя Юркова ў панядзелак 13 сакавіка будуць судзіць. Працэс пачнецца а 9:00.

12 сакавіка ў Оршы, Бабруйску, Рагачове і Брэсце прайшлі пратэсты супраць дэкрэту №3 і эканамічнай палітыкі ўладаў. Па ацэнках назіральнікаў у суседняй з намі Оршы на вуліцу выйшла амаль 1.000 чалавек. Гэта найвялікшая акцыя ў гэтым горадзе з 1991 года. Вось што бачна на відэа, якое зрабіла Радыё "Свабода":

"Раззлаваныя беларусы" прайшлі шэсцем да будынку выканкама. Пратэстоўцаў узначаліў старшыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец, які нарадзіўся ў Оршы. Пасля акцыі ён быў затрыманы. Таксама затрыманы некалькі журналістаў розных медыя.

jurkou_2.jpg

jurkou_3.jpg

Сённяшнія пратэсты не першыя. Усё пачалося 17 лютага з акцыі ў Мінску, праз два дні незадаволеныя грамадзяне выйшлі на вуліцы Гомеля, Магілёва, Віцебска, Брэста ды Гродна. 26 лютага пратэставалі жыхары Віцебска, Бабруйска, Брэста ды Баранавічаў. 9 сакавіка стала вядома, што дэкрэт №3 не будзе адменены, але на працягу года збор з так званых дармаедаў вырашана не спаганяць.

Антон Валодзька, фота: Андрэй Юркоў

Дадаць каментар

Каб пакінуць свой водгук, трэба ўвайсці або зарэгістравацца.
Абмяркуйце гэту навіну ў нашых групах:
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook