нядз, 16.06.2019
USD2.07|EUR2.33|RUB3.21
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Пад Горкамі знайшлі народную кашулю з унікальным арнаментам

11.09.2013 – 16:49 | 2340

“Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” прэзентавала ў Мінску вынікі экспедыцыі ў Горацкі раён.

Як распавёў сайту horki.info старшыня таварыства Аляксей Глушко, удзельнікам экспедыцыі ўдалося сабраць невялікую калекцыю драўляных, тэкстыльных і керамічных вырабаў. Яны былі паказаныя падчас выставы ў Мінску.

Пад Горкамі знайшлі народную кашулю з унікальным арнаментам

Акрамя гэтага ёсць жа і нематэрыяльныя каштоўнасці – гэта песні, інфармацыя пра мясцовыя традыцыі і абрады. Так, у вас захаваліся ў народнай памяці ўсе каляндраныя традыцыі і абрады. Цяпер мы ведаем, як у Горацкім раёне гукалі вясну, вадзілі веснавыя карагоды, святкавалі Вялікдзень, Тройцу, Купалле. Захаваліся, і мы іх запісалі, жніўныя песні, восеньскія і паставыя – спевы на ўвесь год.

Зразумела, што самі абрады сёння ўжо не практыкуюцца, але народ памятае падрабязна, як і што рабілі даўней падчас розных святаў у Горацкім раёне. Гэтую інфармацыю можна цяпер выкарыстоўваць у працы мясцовых фальклорных калектываў.

Пад Горкамі знайшлі народную кашулю з унікальным арнаментам

Таксама нам патрапілася ў рукі арыгінальна вышытая кашуля са спалучэннем элементаў расліннага ўзору, вышытага крыжыкам, і геаметрычнага арнаменту. Тып аздаблення характэрны для Горацкага і Дубровенскага раёнаў. Вышыўка ажыццяўлялася з насцілам. Адным колерам рабілася сетка, а потым праз сцяжкі наносіўся арнамент.

Тэкст: Антон Валадзько

Фота: folkhome.by

Падзяліцца

Абмяркуйце гэту навіну ў нашых групах:
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook