Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Твітары Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Фэйсбуку Горкі, Дрыбін, Мсціслаў на Youtube Навіны, фота і відэа з Горак, Дрыбіна, Мсціслава праз RSS Атрымліваць навіны з Горак, Дрыбіна, Мсціслава на e-mail Стары сайт horki.info
сер, 26.04.2017
|
4..6°C
|
6..8°C
курс валют
|
USD
1.88
|
EUR
2.01
|
RUB
3.34

Змененыя правілы прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі

аватар карыстальніка admin
09.01.2017 – 18:00 | 572 прагляды | 1 каментар

Змененыя правілы прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведаміла 9 студзеня прэс-служба прэзідэнта. Асноўнымі новаўвядзеннямі з`яўляюцца магчымасць здачы цэнтралізаванага тэставання па чатырох вучэбных прадметах, павелічэнне тэрміну дзеяння сертыфікатаў ЦТ да двух гадоў, арганізацыя да трох рэзервовых дзён ЦТ.

Уводзяцца льготы для профільных класаў педагагічнага кірунку пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці: залічэнне на дзённую бюджэтную форму атрымання вышэйшай педагагічнай адукацыі выпускнікоў такіх класаў па выніках гутаркі, пры гэтым тэрмін наступнай абавязковай працы па размеркаванні складзе не менш за пяць гадоў.

Акрамя таго, "створаныя роўныя ўмовы конкурсу пры паступленнi на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці ва ўсе ўстановы вышэйшай адукацыі". "Для тых, хто паступае ў скарочаны тэрмін ва ўстановы вышэйшай адукацыі ўсіх профіляў прадугледжаныя два ўступныя іспыты па дысцыплінах вучэбнага плана сярэдняй спецыяльнай адукацыі, што вызначаюцца прыёмнай камісіяй ВНУ", — адзначаецца ў рэлізе.

Праект указа, які змяняе правілы прыёму ў вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы, абмяркоўваўся 3 мая мінулага года на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пагадзіўся з тым, каб з 2017 года абітурыенты маглі здаваць цэнтралізаванае тэставанне па чатырох прадметах (раней — па трох). Пры гэтым пры паступленні ў ВНУ неабходна будзе падаваць вынікі трох тэстаў. Такая норма закліканая палегчыць абітурыентам выбар паміж блізкімі спецыяльнасцямі, пры паступленнi на якiя трэба здаваць розныя прадметы ў якасці другіх профільных, растлумачыў па выніках нарады міністр адукацыі (цяпер — былы) Міхаіл Жураўкоў.

На нарадзе Лукашэнка таксама падкрэсліваў неабходнасць ацэньваць пры правядзенні ўступных кампаній патрэбнасці эканомікі і сацыяльнай сферы ў кадрах.

БелаПАН

Тэгі:
Падзяліцца: 

Дадаць каментар

Каб пакінуць свой водгук, трэба увайсці або зарэгістравацца.

Каментары

+1
-1
-1
неместный | 11.01.2017 - 14:33

Почитал, посмеялся, брали бы уже совсем без ЦТ всех подряд, раз такое дело.