нядз, 24.09.2017
USD1.94|EUR2.32|RUB3.36
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Інстаграме Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Твітары Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Фэйсбуку Навіны, фота і відэа з Горак, Дрыбіна, Мсціслава праз RSS Атрымліваць навіны з Горак, Дрыбіна, Мсціслава на e-mail

Чатыры новыя віды птушак зафіксаваны на тэрыторыі Беларусі

05.01.2017 – 18:00 | 315

Беларуская арніта-фаўністычная камісія (БАФК) зацвердзіла чатыры новыя для краіны віды птушак, паведамляе сайт грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

Так, на тэрыторыі Беларусі афіцыйна зарэгістраваная пеначка-зарнічка (Phylloscopus inornatus), якую адкрыў арнітолаг Дзяніс Кіцель у верасні 2014 года. Таксама зацверджаны кучаравы пелікан (Pelecanus crispus), чый здымак зрабіў рыбалоў Аляксандр Розін у студзені 2016 года каля Чыгірынскага вадасховішча на мяжы Кіраўскага і Быхаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці. Трэцяй птушкай стала міжземнаморская чайка (Larus michahellis) – 13 жніўня гэтага года на Паўночнай звалцы яе назірала загадчыца лабараторыі арніталогіі НПЦ па біярэсурсах Ірына Самусенка. Чацвёрты новы для Беларусі від – бургамістр (Larus hyperboreus) – быў знойдзены арнітолагамі ў лістападзе таксама на палігоне цвёрдых бытавых адходаў "Паўночны".

Цяпер у афіцыйным спісе птушак Беларусі 329 відаў.

Пазачарговае пасяджэнне БАФК па разглядзе новых для краіны відаў птушак прайшло на базе туркомплекcу "Чырвоны Бор" у Віцебскай вобласці. Яно было прымеркавана да міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай даследаванням жывёльнага і расліннага свету Беларускага Паазер'я, і святкавання 70-годдзя вядомага беларускага арнітолага Уладзіміра Іванаўскага.

Упершыню пасяджэнне БАФК прайшло ў новым фармаце. Тры з васьмі членаў камісіі выказалі сваё меркаванне завочна, азнаёміўшыся з матэрыяламі рэгістрацый новых відаў птушак папярэдне.

Ірына Турчына, БелаПАН

Падзяліцца

Дадаць каментар

Каб пакінуць свой водгук, трэба увайсці або зарэгістравацца.