Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Твітары Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Фэйсбуку Горкі, Дрыбін, Мсціслаў на Youtube Навіны, фота і відэа з Горак, Дрыбіна, Мсціслава праз RSS Атрымліваць навіны з Горак, Дрыбіна, Мсціслава на e-mail Стары сайт horki.info
пан, 27.03.2017
|
0..2°C
|
6..8°C
курс валют
|
USD
1.88
|
EUR
2.03
|
RUB
3.28

"Няхай урачыстасць Божага Нараджэння адорыць кожнага з нас моцаю Бога"

аватар карыстальніка admin
24.12.2016 – 23:52 | 239 праглядаў

"Убачылі ўсе межы зямлі
Збаўленне Бога нашага.
Усклікай Пану, уся зямля,
Радуйцеся, спявайце і грайце."

Пс. 98

 

Набліжаецца радаснае хрысціянскае свята – Божае Нараджэнне!

Ад свайго імя і ад імя ўсяго духавенсва Магілёўскага рэгіёну Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі скіроўваю самыя сардэчныя віншаванні з Нараджэннем Хрыстовым і Новым 2017 годам!

У радасныя дні Божага Нараджэння ў нашых сэрцах гучаць словы прадвеснікаў Добрай Навіны аб вялікай і неспасцігальнай любові Бога да свайго стварэння: "Нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан..." (Лк 2, 11). Гэтыя словы ажыўляюць нашую надзею і нагадваюць яшчэ раз пра тое, што Езус Хрыстус, які нарадзіўся ў Бэтлееме, жадае нарадзіцца і ў нашых сэрцах.

Няхай урачыстасць Божага Нараджэння адорыць кожнага з нас моцаю Бога, які прыходзіць да нас у cваім Сыне. Як жа патрабуе сёння гэтай моцы сучасны чалавек, які часта не ўсведамляе сэнсу свайго жыцця і надзеі, які турбуецца толькі пра сваю часовую будучыню. Менавіта Езус праз сваё нараджэнне прыносіць нам сілу, радасць і святло. Няхай струмень ласкаў нованароджанага Збаўцы напоўніць нашыя сэрцы гэтым каштоўным насеннем. Няхай з гэтага насення народзіцца новы чалавек, створаны "паводле Бога ў справядлівасці і святасці праўды" (Эф 4, 24).

Святочнай радасці ў Пану, Ягонага супакою і ласкі жадаю таксама на надыходзячы Новы 2017 год.

✠  Аляксандр Яшэўскі, S.D.B.

Біскуп Вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці

Тэгі:
Падзяліцца: 

Дадаць каментар

Каб пакінуць свой водгук, трэба увайсці або зарэгістравацца.