пан, 20.01.2020
USD2.12|EUR2.36|RUB3.45
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Як Жлобін рыхтуецца да "Дажынак". Відэа. Успомнім мінулы год у Горках

20.08.2013 – 19:59 | 397

Як жывуць людзі ў горадзе, што рыхтуецца да свята ўраджаю? Жыхары Горак гэта памятаюць. Давайце зірнем, што адбываецца ў Жлобіне.

Як летась Горкі, гэтак сёлета Жлобін на некалькі месяцаў ператварыўся ў суцэльную будаўнічую пляцоўку. Дзень і ноч гудуць трактары, хадзіць даводзіцца па перакапаных дарогах, дыхаць — пылам і пяском, а адзенне становіцца брудным пасля гадзіннага шпацыру па жлобінскіх вуліцах. Мінскія госці жартуюць, што трэба вярнуцца ў сталіцу падыхаць свежым паветрам.

Нехта абураецца, што яго прымушаюць пафарбаваць плот за ўласныя грошы, нехта скардзіцца, што другі за лета дзіцячы вазок не вытрымаў выпрабаванняў раструшчанымі дарогамі, нехта чакае, што горад расквітнее.

Жлобінцы кажуць, што на Беларускім металургічным заводзе ледзь не ўдвая скарацілі заробкі, і больш за тысячу працаўнікоў напісалі заявы на звальненне. Але галасоў металургаў не чуваць: нават побач з прахадной завода мужчыны ў форменным адзенні як адзін кажуць «мы тут не працуем» і адмаўляюцца ад каментароў.

Як жывуць жлобінцы напярэдадні Дажынак і што думаюць пра падрыхтоўку да свята? Глядзіце ў нашым відэа:

NN.BY