сер, 23.08.2017
USD1.93|EUR2.27|RUB3.27
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Інстаграме Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Твітары Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Фэйсбуку Навіны, фота і відэа з Горак, Дрыбіна, Мсціслава праз RSS Атрымліваць навіны з Горак, Дрыбіна, Мсціслава на e-mail

Скажыце "дах" і немец вас зразумее

23.11.2016 – 18:50 | 445

Дах, брага і шпацыр. Гэтыя сакавітыя і шырокавядомыя беларускія словы нашы продкі некалі пазычылі з нямецкай мовы. Што яшчэ можна сказаць па-беларуску ў ФРГ, каб быць зразумелым?

 

Хто і як пазычае словы?

Запазычанні – адзін са шляхоў развіцця любой мовы. Патрэба ў чужых словах узнікае, напрыклад, калі нейкі народ сутыкаецца з новай для сябе з'явай, а назвы для яе ў сваёй мове не знаходзіць. У такім разе бярэцца чужое слова, якое новую з'яву абазначае. Такія словы як філасофія, матэматыка і нават фасоля былі пазычаны нашымі продкамі вельмі даўно. А вось слова камп'ютар – зусім нядаўна.

У рускай мове шмат цюркскіх слоў, якія зараз здаюцца для гэтай мовы роднымі: очаг, боярин, шатер, богатырь, жемчуг, телега, каблук, і нават деньги. Многія з іх з'явіліся ў рускіх падчас панавання Залатой Арды.

Парадаксальна, але нават слова водка не ўласна рускае, а мае польскае паходжанне.

Беларуская мова таксама пазычала. Шмат сакавітых словаў мы ўзялі з нямецкай. Навукоўцы кажуць, што гэта адбывалася і праз палякаў, з якімі мы догі час мелі агульную дзяржаву Рэч Паспалітую; і праз яўрэяў, якія пачалі тут масава сяліцца з 17 ст.; а таксама праз саміх немцаў, з якімі мы гандлявалі. Дарэчы, і слова "гандаль", якраз германізм.
 

І верш, і гальштук

Пад тэрмінам германізм часта разумеюць запазычанне з нямецкай або адной з германскіх моў.

Так, філолаг-славіст і этнограф Яўхім Карскі, аўтар вядомай працы "Беларусы", да ліку германізмаў у беларускай мове адносіў такія шырокавядомыя словы як варта, гвалт, грунт, каваль, коўдра, куля, майстар і многія іншыя.

Кандыдат філалагічных навук Віталь Вольскі ў артыкуле "Пра словы нямецкага паходжання ў беларускай мове" размясціў цікавую табліцу, па якой з дапамогай беларускай мовы можна вывучыць шмат нямецкіх слоў, бо яны падобныя. Глядзіце самі: брак – brack, буда – bude, верш – vers, гальштук – halstuch,  кошт – kost і г.д.

Вось так з даўніх часоў беларусы праз культуру і мову кантактавалі з іншым светам, узбагачалі яго і ўзбагачаліся самі.

Андрэй Бароўка, фота: pixabay.com

Дадаць каментар

Каб пакінуць свой водгук, трэба увайсці або зарэгістравацца.