нядз, 15.09.2019
USD2.05|EUR2.28|RUB3.19
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Лёгкаатлетка Аліна Талай: «Давайце не будзем падманваць сябе: наш колер — бел-чырвона-белы»

28.07.2013 – 08:32 | 395

Прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы ў бар’ерным спрынце, найлепшая лёгкаатлетка Беларусі 2012 г. Аліна Талай распавяла пра яе стаўленне да сцяга і беларускай мовы.

Аліна Талай распавяла пра яе стаўленне да сцяга і беларускай мовы

— Не можам не задаць пытанне пра сцяг.

— Вядома,

    я вырасла пад чырвона-зялёным сцягам і мне падабаецца, калі ён уздымаецца ў мой гонар, але ўсё ж такі давайце не будзем падманваць адзін аднаго: наш колер — бел-чырвона-белы.

Куды падзець гісторыю дзяржавы да 1917 года?

    Трэба забыць пра тое, што нашыя прадзеды стагоддзямі палівалі гэтую зямлю сваёй крывёю?

Якая нам тады будзе цана — як Іванам, што не памятаюць каранёў?

Скажу шчыра: раней была катэгарычная ў гэтым пытанні. Проста не магла зразумець: ну няўжо некаторым людзям так на ўсё напляваць, што яны не знаходзяць час хоць бы прачытаць пару кніжак аб гісторыі сваёй краіны?

    Але потым зразумела, што старэйшаму пакаленню было не да гэтага, яно ўвесь час выжывала

і было заклапочана думкамі аб хлебе штодзённым.

    Неяк ужо атрымліваецца, што маё асяроддзе складаюць людзі, якія мараць пра сапраўднае нацыянальнае адраджэнне Беларусі.

— Ты б іх выдатна падтрымала, калі б давала гэтае інтэрв’ю на беларускай мове.

— Часам задумвалася б, падбіраючы патрэбныя словы. Апошні раз размаўляла па-беларуску ў школе, цяпер у мяне такой практыкі няма. Але, не хаваю, хацелася б яе мець. Гэта ўсё ж такі родная мова.

Паводле Прессбола & NN.BY

Падзяліцца