сер, 18.09.2019
USD2.04|EUR2.26|RUB3.20
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

На Віцебшчыне забілі жывёлу-мутанта, якая нападала на кароў. Ці такая ж арудавала ў горацкай Рэкце?

25.07.2013 – 10:53 | 496

21 ліпеня на пашы каля аграгарадка Пруднікі, што ў Докшыцкім раёне, работнікі малочна-таварнай фермы забілі невядомую жывёлу, якая нападала на кароў і цялятаў.

На Віцебшчыне забілі жывёлу-мутанта, якая нападала на кароў. Ці такая ж арудвала ў горацкай Рэкце?

Пра гэта паведамілі ў райаддзеле па надзвычайных сітуацыях.

    Ратавальнікі расказалі, што жывёла нападала на кароў і цялятаў, кусаючы іх за ногі.

Забітую істоту забраў і перавёз на тэрыторыю ветэрынарнай станцыі галоўны ветэрынарны ўрач Докшыцкага раёна Алесь Салаўёў. Ён распавёў:

    «Гэта жывёла — самая дробная з траіх ёй падобных, якіх бачылі ля Пруднікаў. Яшчэ дзве ўцяклі».

Алег Салаўёў не можа назваць дакладна від жывёлы. Гаворыць, што і паляўнічыя спрачаюцца: хто б гэта мог быць.

Паляўніцтвазнавец Докшыцкай раённай арганізацыйнай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Дзяніс Паўловіч выказаў здагадку, што гэта мутант нейкага віду. «Я бачыў труп гэтай жывёлы на тэрыторыі ветстанцыі. Цяжка сказаць, хто б гэта мог быць. Думаю, мутант нейкага віду.

    Для мяне так на гіену падобна. Нешта ў ёй лісінае, нешта ад янота, нешта ад сабакі».

Галоўны ветэрынарны ўрач Докшыцкага раёна Алег Салаўёў не бачыць сенсацыі ў гэтым выпадку і збіраецца проста спаліць труп жывёлы.

Сяргей Зянько, kraj.by

Труп мутанта спалілі, а хто гэта быў, не даведаліся

На жаль, «гіена-мутант» так і не раскрыла сваёй таямніцы. Як стала вядома карэспандэнту «НН», труп жывёлы, якая нападала на кароў у Докшыцкім раёне ўжо спалілі.

mutant02.jpg

    «Гэтаму трупу ўжо тры дні. Таму яго ўтылізавалі», — паведаміў сумную навіну намеснік галоўнага ўрача Докшыцкай раённай ветэрынарнай станцыі Віктар Саковіч.

Самае цікавае, што біялагічны від, да якога належыць забітая пачвара, так і не высветлілі. Саковіч прызнаўся,

    што «не бачыць у здарэнні нічога дзіўнага».

Аднак шанц даведацца, ці належаў труп гіене, хвораму сабаку, незвычайнаму метысу ці містычнай чупакабры усё ж ёсць. Саковіч расказаў, што дастаўленая на ветстанцыю істота «была нечым кшталту шчанюка».

    «А некалькі дарослых асобінаў жывыя і ўцяклі ў лес», — сказаў ветэрынар.

Кірыла Хілько, NN.BY

Тым часам Еўрарадыё паведамляе, што ва Украіне застрэліў «чупакабру» уладальнік невялікай гаспадаркі.

    Ён адразу перадаў труп жывёлы біёлагам, якія і высветлілі, што «чупакабра» насамрэч з’яўляецца янотападобным сабакам.

«Гэта малады самец янотападобнага сабакі», — безапеляцыйна заявіў доктар біялагічных навук прафесар Таўрычаскага агротэхналагічнага універсітэта Анатоль Волах.

    Янотападобнага сабаку сталі разводзіць у СССР у калгасах ў 1939 годзе, ён мае вельмі добры мех.

А калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, усіх жывёл выпусцілі ў натуральныя прыродныя ўмовы. Янотападобны сабака — драпежнік, але сілкуецца і расліннай ежай. Не грэбуе таксама падаллю і харчовымі адкідамі.

Тое ж і ў Рэкце?

Нагадаем, што ў Горацкім раёне ў вёсцы Рэкта ў некалькіх дамах былі зафіксаваныя напады на хатніх жывёлаў. Здарылася гэта ў мінулым месяцы.

Тады ахвярамі невядомай істоты сталі трусы (кролики). На месцы здарэння пабывалі прадстаўнікі МНС, ветэрынарнай службы і Горацкага райвыканкама. Аднак злавіць або сфатаграфаваць драпежніка ў Рэкце нікому не ўдалося. Магчыма, існуе сувязь паміж падзеямі ў Докшыцкім і Горацкім раёнах.

Фота: Kraj.by

Падзяліцца