пят, 18.10.2019
USD2.04|EUR2.26|RUB3.19
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

У Горацкім раёне подпісы можна збіраць амаль паўсюдна, у Мсціслаўскім – амаль нідзе

08.07.2016 – 19:00 | 538 | 3

Горацкі райвыканкам прыняў ліберальнае рашэнне, Дрыбінскі – палепшыў умовы, а Мсціслаўскі агучыў вялікі спіс забаронаў. Да такіх высноваў прыйшлі праваабаронцы, калі прааналізавалі магчымасці для збору подпісаў у выглядзе пікетавання ў рэгіёне.

Як паведамляе "Вясна", Горацкі райвыканкам яшчэ 24 чэрвеня прыняў вельмі ліберальнае рашэнне аб забароненых для пікетавання месцах. Паводле дакумента подпісы такім шляхам нельга збіраць толькі на Цэнтральнай плошчы, аўтавакзале, чыгуначнай станцыі “Пагодзіна”, і ў раённай паліклініцы.

Дрыбінскі райвыканкам 1 ліпеня прыняў рашэнне №13-21, якім унёс значныя змены ў сваё ж рашэнне №12-22 ад 17 чэрвеня 2016 г. “Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні дэлегатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання”.

Паводле новых правілаў у Дрыбінскім раёне значна палепшаны ўмовы для правядзення такіх пікетаў. Пад забарону, у прыватнасці, патрапляюць тэрыторыя аўтавакзала ў Дрыбіне і чыгуначнага вакзала ў Цёмным Лесе; тэрыторыя плошчы каля будынка райвыканкама ў Дрыбіне; раённая паліклініка.

Мсціслаўскі ж райвыканкам сваім рашэннем №16-3 ад 24 чэрвеня 2016 г. забараніў збор подпісаў паблізу вялікай колькасці аб’ектаў на тэрыторыі гэтага раёна.

Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны ўваходзяць у склад Горацкай выбарчай акругі №82, ад якой будзе абраны адзін дэпутат парламента. На сёння ўжо тры ініцыятыўныя групы па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты збіраюць подпісы на тэрыторыі акругі – прарэктара БДСГА Алены Каляснёвай, галоўнага спецыяліста па маркетынгу РУП "Вучгас БДСГА" Андрэя Юркова і кіраўніка прыватнай фірмы Дзмітрыя Карнавухава. Сёння акруговая камісія павінна была разгледзець пытанне аб рэгістрацыі яшчэ дзвюх груп – І.А.Круглікава і А.А.Куксоўскай. Вынікі пасяджэння пакуль невядомыя.

Антон Валадзько