сер, 18.09.2019
USD2.04|EUR2.26|RUB3.20
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Болей за мільён даляраў? Колькі каштуе Усебеларускі сход, які пачынаецца сёння

22.06.2016 – 10:17 | 864 | 5

3 мільярды 662 мільёны 824 тысячы рублёў – плануюць выдаткаваць толькі на культурную праграму падчас Усебеларускага народнага сходу, які пачынаецца сёння. Колькі ж каштавала бюджэту агулам гэта мерапрыемства? На гэта пытанне свае адказы апублікавалі выданні "Еўрарадыё" і "Наша ніва".

"Калі падарункі будуць не таннейшыя, чым у дэлегатаў папярэдняга сходу, гасцей не паселяць па хостэлах і сталічных сваяках, а артысты не адмовяцца ад ганарараў, то толькі гэтыя выдаткі ў суме даюць нам лічбу, большую за мільён долараў. А яшчэ ж трэба ўлічваць харчаванне дэлегатаў, арганізаваны прыезд у сталіцу на аўтобусах, іншыя расходы…" – падлічыў Зміцер Лукашук з "Еўрарадыё".

"Усіх дэлегатаў з рэгіёнаў размяшчаюць на двое сутак у найлепшых гатэлях Мінска. Вы спыняліся там калісьці? Калі так, то ведаеце цэны... Нават калі лічыць, што пражыванне аднаго чалавека каштуе мільён за дзень, то пражыванне на час сходу 2100 рэгіянальных дэлегатаў будзе каштаваць мільярды рублёў..." – адзначыў Сяргей Гезгала з "Нашай Нівы". Таксама выданне задае тры рэдактарскія пытанні: "Хто з вас (нас) выбіраў дэлегатаў на гэты сход? Чаму ў Фінляндыі не праводзяць "усефінскі народны сход", а ў Славаччыне – "усеславацкі народны сход"? Што па-беларуску будзе на гэтым "усебеларускім" сходзе?"

Падрыхтаваў Ягор Клішэвіч

Падзяліцца