сер, 16.10.2019
USD2.05|EUR2.26|RUB3.19
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Грамадскія актывісты ўсклалі кветкі на магілу горацкага студэнта, які загінуў за нашу свабоду

29.03.2016 – 09:51 | 1562

Традыцыйна да ўгодак незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ў Горках ушаноўваюць памяць Войцэха Дамарацкага, студэнта горацкага інстытута. Хлопец змагаўся супраць царызму і загінуў падчас паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

Акрамя віншавання мясцовых жыхароў паштоўкамі актыўныя грамадзяне рэгіёна ў Дзень Волі наведваюць магілу, якая захавалася ў дэндрапарку БДСГА з XIX стагоддзя.

24 красавiка 1863 года ўначы ў Горкі ўвайшоў атрад паўстанцаў. Войцэху Дамарацкаму была даручана самая цяжкая задача – узначаліць групу, якая штурмавала казарму ўнутранай аховы ў Горках. Паўстаны прапанавалі салдатам здацца без бою. У адказ пачуліся стрэлы. З воклічам "За вашу і нашу свабоду" наперад накіраваўся Дамарацкі, ведучы за сабою паўстанцаў. У час рукапашнага бою Воцэх быў смяротна паранены штыком і неўзабаве памёр.

Войцэх Дамарацкі быў пахаваны з воінскімі ўшанаваннямі на тэрыторыі дэндрапарку Горы-горацкага інстытута. На бярозе, якая расла побач з магiлай, быў выразаны крыж i надпiс.

vojciech_2.jpg

Да 1991 года вядомы горацкі гісторык Уладзімір Ліўшыц некалькi разоў ставiў пытанне аб тым, каб усталявaць на месцы пахавання Дамарацкага помнiк. I дзякуючы намаганням першага прарэктaра Беларускай дзяржаўнай акадэмii М.М.Дабралюбава ў дэндрапарку ВНУ такі помнiк з'явіўся. У 2012 годзе кіраўніцтва БДСГА добраўпарадкавала магілу і паставіла на ёй новы памятны знак.

Андрэй Бароўка