нядз, 20.10.2019
USD2.04|EUR2.27|RUB3.19
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Атрымай грошы на ўласную ініцыятыву і стань удзельнікам рэаліці-шоу!

15.03.2016 – 23:31 | 538

Беларускі партал TUT.BY, арганізатары "Школы супергерояў" і прадзюсеры рэаліці-шоу "Панаехалі" пры падтрымцы квасу "Хатні" прапануюць кожнаму грамадзяніну Беларусі незалежна ад горада пражывання стаць удзельнікам рэаліці-праекта "Горад"!

"Горад" – гэта ўнікальны фармат, які аб'яднаў у сабе рэалізацыю ўласных ініцыятыў па паляпшэнні гарадоў і рэаліці-шоу на беларускам партале TUT.BY.

Каб стаць удзельнікам праекта, трэба запоўніць заяўку да 25 сакавіка на сайце Gorodproject.by, а менавіта прапанаваць сваю ідэю, якую вы здольны рэалізаваць у сваім горадзе.

Конкурсны адбор лепшых прапаноў ладзіцца ў некалькі этапаў. Удзельнікі праекту пройдуць у Мінску тыднёвы навучальны курс, падчас якога пазнаёмяцца з экспертамі ў галіне рэалізацыі гарадскіх і культурніцкіх праектаў, спецыялістамі па прамоцыі і інш. Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў пражываннем у сталіцы падчас навучання. Пасля дадатковага адбору аўтары трох лепшых прапаноў атрымаюць  фінансаванне на рэалізацыю сваіх ідэй. Прызавы фонд конкурсу складае 50 мільёнаў беларускіх рублёў.

Кожны крок удзелу ў праекце будзе паказаны на партале TUT.BY у фармаце рэаліці-шоу!

Паводле прэс-рэлізу

Падзяліцца