суб, 19.10.2019
USD2.04|EUR2.27|RUB3.19
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Кожны другі замежны студэнт у Беларусі - туркмен

01.07.2013 – 18:18 | 246

У Беларусі вучыцца 6500 туркменаў. За пяць гадоў іх колькасць павялічылася ў 77 разоў.

Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў дадзеныя аб колькасці замежных студэнтаў, якія навучаюцца ў беларускіх ВНУ. У мінулым навучальным годзе іх налічылася 12 002 чалавекі. Для параўнання, пяць гадоў таму іх было ўдвая менш.

Тады ў краіне найчасцей вучыліся расейцы, кітайцы і індыйцы.

Цяпер іх абагналі туркмены, прычым з гіганцкім адрывам. Студэнтаў з гэтай цэнтральнаазіяцкай краіны ўжо больш за 6500 чалавек, цэлая армія! Гэта 54% ад усіх студэнтаў-замежнікаў.

А вось з краін Еўрасаюза беларуская адукацыя вабіць толькі літоўцаў (каля 100 чалавек) і латвійцаў (каля 50 чалавек).

Найбольшыя студэнцкія дыяспары ў Беларусі ў 2012/2013

1. Туркменістан – 6514 (было – 85)
2. Расія – 1658 (было – 2 260)
3. Кітай – 1146 (было – 560)

4. Азербайджан – 265 (было – 27)
5. Шры-Ланка – 244 (было – 151)
6. Нігерыя – 242 (было – 72)
7. Іран – 208 (было – 196)
8. Украіна – 168 (было – 222)
9. Ліван – 154 (было – 209)
10. Сірыя – 124 (было – 266)
11. Казахстан – 118 (было – 47)
12. Турцыя – 115 (было – 33)
13. Літва – 110 (было – 181)
14. Ірак – 97 (было – 32)
15. В’етнам – 72 (было – 83)

Што да замежнікаў-аспірантаў, то іх налічваецца 260 чалавек. Наперадзе іранцы (57 чалавек), кітайцы (56), іракцы (37) і лівійцы (24).

Наколькі плённыя навуковыя поспехі замежнікаў? Сёлета было 57 выпускнікоў-аспірантаў. Абараніць дысертацыю змог кожны пяты з іх. Але ніводзін з 11 выпускнікоў-лівійцаў зрабіць гэта не здолеў.

Ягор Марціновіч, NN.BY