нядз, 15.09.2019
USD2.05|EUR2.28|RUB3.19
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Мінскія студэнты правялі феерычнае Купалле ў цэнтры сталіцы - відэа

26.06.2013 – 22:39 | 371

Вечарам 24 чэрвеня пляцоўка ля музея Янкі Купалы ператварылася ў спеўнае поле.

Незвычайную для Мінска імпрэзу зладзілі Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы, фальклорны гурт Guda і Студэнцкае этнаграфічнае таварыства. Далучыцца да спеваў мог кожны жадаючы. Мерапрыемства стала часткай святкавання Купальскай ночы.

«У рамках горада зрабіць традыцыйны абрад амаль немагчыма, — кажа супрацоўніца Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Марыя Барткова, — таму што ў абрадзе няма падзелу на ўдзельнікаў і гледачоў, у ім удзельнічаюць усе без выключэння. У горадзе ж людзі прывыклі, што ім павінны нешта паказваць, забаўляць. Гэта спажывецкі падыход, якога мы намагаліся пазбегнуць».

NN.BY