пят, 18.10.2019
USD2.04|EUR2.26|RUB3.19
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Soundbirth – новы мабільны дадатак для музычных гуртоў і прадзюсараў

26.10.2015 – 09:44 | 674 | 13

З дапамогай Soundbirth можна хутка і бясплатна стварыць свой уласны дадатак для смартфона.

soundbirth_2.png

Гэты новы мабільны дадатак быў распрацаваны французскімі энтузіястамі спецыяльна для музыкаў і арганізатараў канцэртаў ды фестываляў. Дадатак накіраваны на павелічэнне аўдыторыі, узмацненне сувязяў з ёй і рост продажаў альбомаў ды квіткоў. Створаны з дапамогай Soundbirth мабільны дадатак будзе даступны ў папулярных онлайн-крамах. Гэта значыць, што спампаваць яго змогуць 95% карыстальнікаў смартфонаў. Вашы прыхільнікі атрымаюць магчымасць падпісацца на дадатак і ў адзін клік знойдуць усю патрэбную інфармацыю пра ваш гурт: ад даты выхаду новага альбома да самых свежых відэа і фотаздымкаў. Яны змогуць купіць квіток на ваш канцэрт або перайсці непасрэдна ў вашу онлайн-краму. Вы заўжды будзеце на сувязі з вашымі фанатамі.

Каб стварыць свой дадатак, трэба ўсяго толькі прыдумаць для яго назву і запоўніць вельмі простую форму на сайце Soundbirth-app.com. Пакуль што Soundbirth даступны на англійскай, французскай і нямецкай мовах, што дае беларускім музыкам і арганізатарам музычных мерапрыемстваў магчымасць наладзіць непасрэдны кантакт з замежнай аўдыторыяй. Распрацоўшчыкі Soundbirth – некаторыя з іх самі з’яўляюцца музыкамі – не выключаюць, што ў будучыні дадатак будзе перакладзены і на іншыя мовы, калі на тое будзе попыт з боку карыстальнікаў.

Далучайцеся: soundbirth-app.com

«Soundbirth», г. Марсель, Францыя

ООО «Ірвінга Група», УНП 191751509

Падзяліцца