нядз, 22.09.2019
USD2.04|EUR2.26|RUB3.20
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Маўчы, жанчына?

08.10.2015 – 15:20 | 502

Актыўныя грамадзянкі Беларусі склалі спіс пытанняў да ўдзельнікаў выбарчай кампаніі гэтага года. Але адказы далі толькі Тацяна Караткевіч і Анатоль Лябедзька. "Нам ёсць што казаць, ды няма каму слухаць", – абураюцца актывісткі, якія разлічвалі на большае.

Пытанні падрыхтавалі ўдзельніцы сеткі “Адзінства ў супрацы”, у якой ёсць жыхаркі Мінска, Кобрына, Светлагорска, Бабруйска, Заслаўля, Полацка, Верхнядзвінска.

"Грамадства недаацэньвае патэнцыял жанчын", – упэўнены грамадзянкі і кажуць, што заклапочаны адсутнасцю ў Беларусі сапраўднай роўнасці паміж мужчынамі і жанчынамі.

Вось што спыталі ў палітыкаў актывісткі:

1. Ці лічыце вы актуальнай для грамадства праблему гендарнай няроўнасці?

Ці маеце Вы на мэце ўдзел у распрацоўцы і рэалізацыі Закона “ Аб роўных правах і магчымасцях жанчын і мужчын”?

Ці лічыце Вы, што ў Беларусі парушаны прынцып роўнай аплаты за роўную працу для жанчын?

Ці будзеце Вы садзейнічаць распрацоўцы дзяржаўнай праграмы па абароне жанчын на рынку працы?

Ці гатовыя Вы на заканадаўчым узроўні аформіць і падтрымаць практыку выбару жанчын на кіруючыя пасады?

Ці будзеце Вы садзейнічаць замацаванню гендарных ведаў у сістэму выхавання і адукацыі?

Ці гатовыя Вы заканадаўча аформіць і падтрымаць практыку ўвядзення квотаў для прасоўвання жанчын на кіруючыя пасады?

2. Закон "Аб прадухіленні сацыяльнага ўтрыманства", які ў народзе атрымаў назву “Аб дармаедах” дыскрымінуе жанчын, якія выхоўваюць дзяцей і займаюцца хатняй гаспадаркай.

Ці будзеце Вы ініцыяваць адмену гэтага закона?

3. Адсутнасць эфектыўнай сістэмы супрацьдзеяння дамашняму гвалту і прафілактыкі яго праяўленняў, асабліва ў адносінах жанчын і дзяцей садзейнічае росту колькасці злачынстваў у адносінах да блізкіх людзей. Статыстыка сямейнага насілля вельмі трывожная. Чатыры з пяці жанчын ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў становяцца ахвярамі псіхалагічнага гвалту. Кожная трэцяя – фізічнага насілля.

Ці будзеце Вы дабівацца прыняцця Закона “Аб прадухіленні насілля ў сям’і” ў бліжэйшы час?

Сістэма аховы ў нашай краіне мноства праблем: недахоп кваліфікаваных кадраў, карупцыя, абмежаваны доступ да паслуг і патрэбных лекаў і г.д. Саспела сітуацыя для поўнага рэфармавання.

Ці будзе Вамі праведзена якасная рэформа сістэмы аховы здароўя?

"Жанчыны складаюць 53% насельніцтва Беларусі і амаль 60% ад колькасці выбаршчыкаў", – нагадваюць палітыкам актывісткі, якія спадзяюцца прыцягнуць увагу грамадства і дзяржавы да праблемаў жанчын.

Андрэй Бароўка