нядз, 15.09.2019
USD2.05|EUR2.28|RUB3.19
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Горацкія футбалісты перамаглі прынцыповага суперніка

07.09.2015 – 01:05 | 1223 | 3

ФК "Горкі" перамог на дамашнім полі свайго галоўнага суперніка сёлетняга абласнога чэмпіяната па футболе ФК "Вейна".

Дамашняя сустрэча скончылася з лікам 3:2 на нашу карысць.

Да матча, які адбыўся ў нядзелю 6 верасня на гарадскім стадыёне, у абодвух клубаў была роўная колькасць ачкоў: з 15 згуляных сустрэч – па 12 перамог і па дзве паразы. Цяпер наша дружына апераджае супернікаў на тры ачкі.

Сёлета "Горкі" выйграюць у "Вейна" не першы раз. Гуляючы 21 чэрвеня ў гасцях у гэтай каманды, нашы хлопцы завершылі сустрэчу перамогай – 1:4.

У наступную нядзелю 13 верасня "Горкі" згуляюць з "Міражом".

Найлепшыя моманты нядзельнага матча зафіксаваў Аляксандр Храмко. Ягоны фотарэпартаж – на нашым сайце ў артыкуле Так "Горки" победили "Вейно" – фоторепортаж, полный эмоций.

Тэкст: Ягор Клішэвіч. Фота: Аляксандр Храмко

Падзяліцца