чцв, 19.09.2019
USD2.06|EUR2.28|RUB3.19
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Горацкія “недаробкі” патрапілі на экраны тэлебачання. Відэа

19.11.2012 – 18:49 | 308

У якім стане засталіся Горкі пасля маштабнай перадсвяточнай рэканструкцыі?

Адноўленыя вуліцы, адрамантаваныя дамы, упарадкаваныя скверы і клумбы. Гэтак увосень сустракалі Горкі шматлікіх гасцей, якія прыехалі ў мястэчка на свята “Дажынкі”. Гэткаму штогадоваму дзіву на трыльён рублёў радаваўся і колішні выпускнік Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі.

АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ:

“Я еду і думаю: божа мой, няўжо гэта Горкі?”

У сваю ж чаргу падчас гулянняў чыноўнікі ад ідэалогіі з адпаведным задорам рапартавалі пра свае дасягненні.

АЛЯКСАНДР САКОВІЧ, ПРАЦАЎНІК АДДЗЕЛУ ІДЭАЛОГІІ, ГОРКІ:

“Самае цікавае і характэрнае – гэта амфітэатр, які пабудавалі на Акадэміі, які месціцца на вадзе, дзе і будзе ўсё свята”.

Свята прайшло! Ды, відаць, так бурна, што да гэтае пары не могуць дарабіць месца сустрэчы працаўнікоў сельскай гаспадаркі.

ЖЫХАРЫ ГОРАК:

“Амфітэатр у нас зрабілі да “Дажынак”, штосьці пацякло там унутры, прарвала ці што, робяць па-новаму цяпер”.

“Будуюць, напэўна, паўгода. Рэканструююць. Мае быць боўлінг, бар, рэстаран для студэнтаў месца, каб адпачываць”.

Відавочна, пакуль плануецца, што моладзь мае атрымліваць веды. Толькі ў студэнтаў з абмежаванымі магчымасцямі праблемы з тым, каб трапіць у адрамантаваны корпус сельскагаспадарчай акадэміі, узнікнуць яшчэ на прыступках. Сапраўднаю зоркаю беларускага сеціва стаў гэты пандус, які вядзе ў нікуды...

СТУДЭНТКА:

“Можа, проста для прыгажосці зрабілі”.

Для гэтай самай прыгажосці быў адноўлены і фасад старога дому на вуліцы Мічурына, які месціцца за сотню метраў ад галоўнага амфітэатру.

ВІКТОРЫЯ ПЯТРОЎСКАЯ, ЖЫХАРКА ДОМУ НА МІЧУРЫНА, 2:

“Знешне фасад вельмі прыгожы, гэта гістарычная каштоўнасць. Дому сто гадоў, на тле нашага дому нават выступаў Лукашэнка, даваў інтэрв’ю розным медыям. Шкада, што ён не трапіў у сярэдзіну дому”.

А калі б кіраўнік дзяржавы ўсё ж змог наведаць будынак, то пачуў і пабачыў бы наступнае.

ТАМАРА ЦЫРКУНОВА, ЖЫХАРКА ДОМУ НА МІЧУРЫНА, 2:

“Дом раскрылі на пачатку чэрвеня, і пяць месяцаў стаяў раскрыты, без даху ўвогуле, з трэцяга паверху да падвалу працякла вада”.

Рамонтам гістарычнай каштоўнасці займаліся ажно два падрадчыкі з Магілёва, толькі сілаў хапіла на фасад, таму ў чаканні зімы жыхары вырашылі дарабіць дом за свае ўласныя грошы. І такіх кватэраў у Горках яшчэ каля 150. Аднак чамусьці шматлікія недаробкі ды відавочная паказуха, як у “найлепшыя” савецкія часы, у мясцовых жыхароў усё роўна выклікаюць пазітыў.

Кірыл Смяглікаў, “Аб’ектыў”

Падзяліцца