аўт, 17.09.2019
USD2.05|EUR2.28|RUB3.19
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Так Горкі дома разбілі Асіповічы: фотарэпартаж

13.07.2015 – 23:20 | 1115

На выходных "Міраж" саступіў Кіраўску, а ФК "Горкі" разбіў "Алімпію".

Дзявяты тур чэмпіянату Магілёўскай вобласці па футболе завяршыўся для дзвюх горацкіх каманд традыцыйна: для адной – перамогай, для другой – паразай.

АФК "Міраж" згуляў на выездзе ў Кіраўску. Сустрэча з мясцовай камандай скончылася з лікам 2:1 на карысць гаспадароў. 18 ліпені "Міраж" мае сустрэцца з крычаўскімі футбалістамі ў нашым горадзе.

ФК "Горкі" ў нядзелю на хатнім полі абыграў Асіповічы з лікам 4:1. Наступная сустрэча – 19 ліпеня на выездзе з футбалістамі з Чавусаў.

Згуляныя матчы не прынеслі нашым камандам зменаў у турнірнай табліцы: "Горкі" застаюцца ў лідарах, "Міраж" замыкае спіс.

Тэкст: Ягор Клішэвіч

Фотаздымкі з матча Горкі – Асіповічы: Аляксандр Храмко