пят, 18.10.2019
USD2.04|EUR2.26|RUB3.19
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Студэнцкая пара ў Горках пабралася шлюбам па-беларуску

02.07.2015 – 12:53 | 2616 | 9

Горацкі ЗАГС правёў для Насці і Андрэя Сцефаненкаў рэгістрацыю на беларускай мове. Апошні раз такое ў нашым горадзе адбывалася ў 2012 годзе.

Пра беларускамоўны шлюб нам паведаміла начальнік раённага аддзела ЗАГС Наталля Георгіеўна Мелехава.

– Пры падачы заяваў у кожнай пары мы абавязаны запытацца, на якой мове маладыя жадаюць правесці рэгістрацыю. Насця і Андрэй (абодвум 21 год) захацелі па-беларуску.

sl_3.jpg

Будучая сям'я рыхтавалася да шлюбу з імпэтам, было бачна, што ім падабаецца сама ідэя цырымоніі з нацыянальным каларытам. Хацелася б, каб такое ў нас здаралася часцей.

sl_4.jpg

Насця Сцефаненка растлумачыла, што з будучым мужам пазнаёмілася ў БДСГА, дзе яны вучацца па спецыяльнасці правазнаўства.

– Я з Добруша (Гомельская вобласць), а муж – з Клімавічаў (Магілёўская). Спачатку сябравалі, паўтара года сустракаліся, а потым вырашылі ажаніцца. У нас яшчэ год вучобы наперадзе, а потым – размеркаванне.

sl_5.jpg

sl_6.jpg

Рэгістрацыю шлюбу на беларускай мове абралі, бо вырашылі, што гэта будзе наш невялікі ўнёсак у захаванне традыцыі і культуры. Мы зрабілі гэта не для кагосьці, а для саміх сябе і нам вельмі спадабалася.

sl_7.jpg

sl_2.jpg

Тэкст: Антон Валадзько

Фотаздымкі: Марыя Любезная

Падзяліцца