пят, 18.10.2019
USD2.04|EUR2.26|RUB3.19
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Магілёўскі журналіст дамогся пакарання супрацоўніка аблсавета

29.05.2015 – 12:45 | 521

За непрадастаўленне кнігі скаргаў і прапаноў чыноўнік атрымаў штраф у памеры 720 тысяч рублёў.

Магілёўскі карэспандэнт агенцтва БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч дамогся прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці галоўнага спецыяліста Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў. Яўген Нальгачоў не выдаў журналісту кнігу скаргаў і прапановаў па першым патрабаванні.

Лапцэвіч напісаў скаргу спачатку на імя старшыні Магілёўскага аблсавета, а затым падаў заяву ў міліцыю. У выніку разбіральніцтва Нальгачоў атрымаў ад начальства дысцыплінарнае спагнанне, а ад міліцыі — штраф у памеры чатырох базавых велічынь (720 тысяч рублёў). Сваю віну чыноўнік прызнаў.

Нагадаем, што Уладзімір Лапцэвіч больш за год не можа патрапіць на адкрытыя пасяджэнні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў. Журналісту не даюць на гэта дазвол з розных прычынаў. Пасля адной з такіх адмоваў Лапцэвіч вырашыў зрабіць запіс у кнізе скаргаў і прапановаў. Раней журналіст мог без праблемаў прысутнічаць на пасяджэннях і асвятляць дзейнасць аблсавета.

euroradio.fm