аўт, 22.10.2019
USD2.04|EUR2.28|RUB3.20
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

У Горацкай калоніі палітзняволены нанёс сабе рэзаныя раны жывата і рук

27.05.2015 – 17:12 | 1342 | 2

Чаму 27-гадовы Мікалай Дзядок, які цяпер адбывае дадатковае пакаранне ў калоніі ў Горках, пайшоў на адчайны крок?

Мікалай Дзядок

Жонка хлопца, які прызнаны праваабаронцамі палітычным зняволеным, Валерыя Хоціна паведаміла сайту spring96.org пра тое, што адбываецца з яе мужам за кратамі.

Ужо на другі дзень пасля таго, як Мікалай апынуўся ў горацкай "дзявятцы", ён быў змешчаны ў штрафны ізалятар на пяць сутак. Потым ізноў патрапіў у адзіночку. Праз холад у камеры Мікалай Дзядок вельмі пакутаваў і прасіўся аб пераводзе ў іншае памяшканне.

Урэшце рэшт, каб звярнуць увагу дзяжурных, раніцай 20 мая вязень нанёс сабе рэзаныя раны жывата і рук і трапіў у медсанчастку. Адкуль яго пасля аказання першай дапамогі вярнулі ў тое ж халоднае памяшканне ШІЗА. Мікалай быў там да 26 мая.

Па словах Валерыі Хоцінай, агулам яе муж атрымаў за гэты непрацяглы час чатыры спагнанні.

Мікалай Дзядок адбыў 4,5 гады зняволення за нібыта хуліганскія дзеянні ў дачыненні да афіцыйных будынкаў і павінен быў выйсці на волю 3 сакавіка 2015 года. Аднак 26 лютага суд Ленінскага раёна Магілёва асудзіў палітвязня па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі" да аднаго года зняволення ў калоніі строгага рэжыму. 30 красавіка суд касацыйнай інстанцыі пакінуў гэты прысуд у сіле.

Паводле spring96.org