пан, 16.09.2019
USD2.05|EUR2.28|RUB3.19
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

"Белтэлекам" абвясціў тэндар на абсталяванне для блакіроўкі сайтаў

18.05.2015 – 13:42 | 411 | 2

Нацыянальны правайдар "Белтэлекам" абвясціў на сайце Нацыянальнага цэнтру маркетынгу і кан’юнктуры цэн тэндар на закупку «апаратна-праграмнага комплексу, што ажыццяўляе збор і захоўванне звестак пра наведванне карыстальнікам інтэрнэт-рэсурсаў, блакаванне Інтэрнэт-рэсурсаў, заўважыў Electroname.

Пажаданая цана абсталявання і характар яго функцыянавання не называюцца. Абсталяванне мае быць пастаўленае да 16 верасня 2015 года.

Сакратар конкурснай камісіі патлумачыў "Нашай Ніве", што не мае права каментаваць прэсе ход закупак і параіў звярнуцца ў прэс-службу. Прэс-служба "Белтэлекам" на момант публікацыі не адказвала.

Абсталяванне можа закупацца для прывядзенне блакіровак у адпаведнасць з пастановай ААЦ ад 19 лютага, што ўдакладніла парадак блакіровак інтрэнэт-рэсурсаў у Беларусі ды дала права блакаваць не толькі сайты, але і ўсе магчымыя сродкі доступу да іх. Беларускія спецыялісты сумняваліся ў мэтазгоднасці і тэхнічнай магчымасці апошняга.

Аляксандр Арсёнаў, nn.by

Падзяліцца