аўт, 22.10.2019
USD2.04|EUR2.28|RUB3.20
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

АГП афіцыйна вылучыла Анатоля Лябедзьку ў прэзідэнты

28.04.2015 – 22:21 | 330

Пра гэта гаворыцца ў заяве Палітрады Аб'яднанай грамадзянскай партыі, змешчанай на сайце партыі.

анатоль лябедзька

«Цяпер гаворка ідзе не пра барацьбу за ўладу — гаворка ідзе пра захаванне Беларусі на палітычнай карце свету як незалежнай самастойнай дзяржавы. Многія з тых, каго напалохалі падзеі ва Украіне, паспяшаліся запэўніць сябе, што цяперашні беларускі рэжым можа служыць гарантам незалежнасці нашай краіны», — гаворыцца ў заяве партыі.

«Сярод іх апынуліся і некаторыя заходнія палітыкі, якія паверылі паказным, быццам бы «празаходнім», дзеянням рэжыму. Яны гатовыя прызнаць выбары, яны гатовыя прызнаць цяперашні рэжым легітымным без свабодных, сумленных выбараў.

(…) У Беларусі міжнароднае прызнанне рэжыму будзе азначаць тое, што ён атрымае зараз ужо абсалютную ўладу над краінай. І адным росчыркам пяра ён можа пазбавіць беларусаў апошняй надзеі на будучыню. Яму для гэтага неабходна толькі адно: так правесці выбары, каб іх прызнала міжнародная супольнасць», — падкрэслівае АГП.

 «Мы бачым, што многія вядомыя людзі адмовіліся ад барацьбы, а шэраг апазіцыйных сіл гатовыя падыграць рэжыму. Тым самым яны — вольна ці мімаволі — павялічваюць шанцы рэжыму на прызнанне», — сцвярджаецца ў заяве.

«У гэтай сітуацыі АГП заяўляе аб вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Старшыні партыі Лябедзька Анатоля Уладзіміравіча.

Мы ўсведамляем сваю адказнасць і, у выпадку захавання існуючай практыкі правядзення кампаній, не станем масоўкай ў рыхтаваным спектаклі». 

Раней пра магчымы ўдзел у выбарчай кампаніі заявілі першы намеснік ТБВ Алена Анісім і актывіст кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч. Партыя БНФ і БСДП падтрымалі кандыдатуру Караткевіч.

Чарговыя прэзідэнцкія выбары павінны прайсці ў Беларусі не пазней за 20 лістапада. Найбольш верагоднай датай іх правядзення ў ЦВК называлі 15 лістапада.

nn.by