нядз, 20.10.2019
USD2.04|EUR2.27|RUB3.19
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Горкі ізноў прызнаныя горадам з перавагай мужчынскага насельніцтва

28.04.2015 – 00:24 | 1126 | 11

Па новых звестках Белстата Горкі апынуліся сярод чатырох беларускіх гарадоў, дзе большасць жыхароў – мужчыны.

Паводле афіцыйнай статыстыкі найбольшая доля моцнага полу ў структуры насельніцтва ў Клічаве (53,9%), Івацэвічах (53,5%), Шклове (53,2) і Горках (51,5%).

Апроч таго, мужчыны пераважаюць у чатырох мястэчках. Гэта Казлоўшчына ў Дзятлаўскім раёне (51,6% мужчын сярод агульнага насельніцтва), Відзы (51,1%), Вялікая Бераставіца (50,5%) і Копысь (50%).

Дарэчы, у кастрычніку карціна была крыху іншая – мужыкі пераважалі ў трох гарадах: Шклоў, Клічаў і Горкі.

У цэлым у Беларусі, як і ў большасці краін свету, больш жанчын. Іх у нас 53,5%.

Ягор Клішэвіч

Падзяліцца