суб, 21.09.2019
USD2.05|EUR2.27|RUB3.20
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Што пабачаць гледачы на фэсце кароткаметражак у Горках?

22.04.2015 – 21:23 | 730

Міжнародны фестываль Cinema Perpetuum Mobile дабярэцца да Горак ужо ў гэтую пятніцу 24 красавіка.

Паказ адбудзецца ў Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеі. Якія стужкі пабачаць гледачы?

 

Шчаслівыя дні / Марыя Монакава і Дзмітрый Ляўкоўскі (Беларусь, 15 хв.)

Антон, расчараваны ў сваім асабістым жыцці, едзе на прыроду, каб разабрацца са сваімі пачуццямі. Але здараецца так, што дзяўчына, якая была яго першым каханнем, таксама вырашыла пабыць у адзіноце. Антон размяшчаецца на ўзлессі, як раптам чуе знаёмы крык...

 

Смелая мама / Аляксандра Лукіна (РФ, 6 хв.)

Маладая мама да смерці баіцца пацукоў. Ці здолее яна пераадолець свой страх?

 

З Раством, Уладзімір! / Уладзімір Казлоў (Францыя, 7 хв.)

Напярэдадні Раства рускі імігрант апранаецца Санта Клаўсам у супермаркеце ў Францыі перад тым, як сустрэць свята ў адзіноце.

 

Кроў дракона / Начо Луна (Іспанія, 4 хв.)

Фільм распавядае гісторыю Жазэ Флорына - пацыента, які пакутуе ад постпаліаміелітычнага сіндрому. Заняткі дайвінгам даюць Жазэ сілы змагацца з хваробай.

 

Трубля / Андрэй Міцешын (РФ, 13 хв.)

"Жыццё пражыць не гарэлку пераплысці!" - прамаўляюць у кампаніі каля сельскага магазіна. Сяльмаг - месца сустрэчы мясцовых гультаёў. У гэтай кампаніі ёсць і хлопец у інвалідным крэсле. Бацька інваліда, стаміўшыся кожны вечар прывозіць яго ў несвядомым стане дадому, знаходзіць свайму хвораму сыну незвычайнае лячэнне. Ён адвозіць хлопца ў самадзейны музычны калектыў, які, як у даўнія часы, збіраецца рэгулярна на восеньскую трублю.


Маленькі Пінгвін / Марына Карпава ( Беларусь, 3 хв.)

Гісторыя прыгодаў маленькага пінгвіна, які пайшоў на вячэру да бабулі, але пераблытаў Паўднёвы полюс з Паўночным…

 

Сумныя монстры / Жусціна Тафель ( Польшча, 31 хв.)

Свет вачыма маленькай дзяўчынкі, якая верыць у тое, што яна - прынцэса, а яе бацька - рыцар, які змагаецца са злымі монстрамі. Яна валодае універсальнай зброяй - фантазіяй, якая дапамагае ёй выжыць у далёкай ад ідэалу реальнасці свету дарослых. Аднак кожны дзень пераносіць яе на крок бліжэй да той мяжы нашага дзяцінства, калі мы ўсведамляем, што свет зусім не такі, якім мы яго сабе ўяўлялі...

 

Дзе ты хаваешся? / Вікторыя Мушы (Італія, 6 хв.)

Маленькія дзеці задаюцца пытаннем, як з'яўляецца на свет дзіцяці. Яны пачынаюць фантазіраваць і ўсе фантазіі ажываюць на экране.

 

Эльманда / Антон Актавіян (Румынія, 3хв.)

"Эльманда" — гэта гісторыя пра меленькага кангалезскага хлопчыка. У яго мірным жыцці адбываецца трагічны паварот: на яго вёску нападаюць і выкрадаюць маці. Маленькага Эльманда чакае доўгае і небяспечнае падарожжа па прыгожай Афрыцы ў пошуках сваёй маці.

 

Труба / Джанэй Гарсія (Іспанія, 10 хв.)

Падчас Жудасных Дваццатых, у эпоху разгула, п'янства і джаза, вядомы джазавы трубач Джэфры кожную ноч грае разам з Лоры і Глен у клубах Новага Арлеана. Усё ідзе добра, пакуль аднойчы не адбываецца самае страшнае, што только можа здарыцца з музыкам...


ОБНЦБНЧА / Максім Лушчык ( Беларусь, 9 хв)
Энцыклапедыя перабудовачнага грамадства.

Максім Карпіцкі

Падзяліцца