пан, 23.09.2019
USD2.04|EUR2.26|RUB3.20
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

У Беларусі з'явіўся візуальны часопіс

22.04.2015 – 16:58 | 534

У Байнэце з'явіўся Infographer.by - першы візуальны часопіс пра Беларусь, усе матэрыялы якога прадстаўлены ў фармаце статычнай і інтэрактыўнай інфаграфікі.

Падобныя праекты даўно існуюць у Еўропе і Расіі, але для Беларусі такі фармат пакуль яшчэ з'яўляецца ўнікальным.

Найбуйнейшыя сусветныя СМІ мінімізуюць аб'ём тэкставага матэрыялу і ўсё больш робяць акцэнт на візуальных аб'ектах. Гэта не дрэнна і не добра - гэта трэнд, у прыватнасці, звязаны з развіццём інтэрнэту. Большасць беларускіх СМІ працягваюць ствараць вялізныя матэрыялы, якія, на жаль, не жадае і не мае часу чытаць пераважная частка аўдыторыі. Таму з'яўлення падобнага рэсурсу, які прадастаўляе інфармацыю ў наглядным і лаканічным фармаце, наспела даўно.

Адзін з прыкладаў візуалізацыі дадзеных сайтам infographer.by.

«Мы разумеем, што фармат інфаграфікі мае свае абмежаванні, таму некаторыя матэрыялы мы плануем суправаджаць падборкай спасылак на чужыя (тэкставыя) матэрыялы для тых, каго зацікавіла тая ці іншая тэма», - заяўляюць стваральнікі часопіса.

Інфаграфіка будзе прадстаўлена як на рускай, так і на беларускай мове.

“Infographer” (http://infographer.by/) разлічаны на тых, хто хоча хутка атрымаць наглядную і структураваную інфармацыю. Акрамя таго, часопіс можа быць цікавы прадстаўнікам СМІ, якія хацелі б суправадзіць уласны матэрыял нейкім візуальным дадаткам.

infographer.by

Падзяліцца