пан, 26.08.2019
USD2.06|EUR2.28|RUB3.13
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Юркоў падзяліўся ўспамінамі пра памерлага міністра Лявонава

05.01.2015 – 19:00 | 694

Раніцай 4 студзеня памёр былы міністр сельскай гаспадаркі Беларусі Васіль Лявонаў. Сёння ў Мінску прайшла цырымонія развітання. Мікалай Юркоў, былы дырэктар саўгасу "Дрыбінскі", падзяліўся сваімі ўспамінамі пра нябожчыка.

Васіль Лявонаў

Васіль Лявонаў нарадзіўся на Магілёўшчыне ў Касцюковіцкім раёне 16 красавіка 1938 году. Тут распачаў працоўную і партыйную кар’еру. У Магілёўскай вобласці кіраваў райкамам ды аблвыканкамам.

Шматгадовы дырэктар саўгасу "Дрыбінскі" Мікалай Юркоў памятае Васіля Лявонава на пасадзе старшыні Горацкага райкаму партыі. Было гэта пры канцы сямідзясятых.

Мікалай Фёдаравіч жартам называе Лявонава сваім апекуном, бо неаднойчы мог быць пазбаўлены сваёй пасады, каб не заступніцтва кіраўніка райкаму. Кажа, што неаднойчы адмаўляўся выконваць загады вышэйшага кіраўніцтва, што, дзе і як сеяць і што будаваць.

Меў свой уласны погляд на гаспадараньне. Да такой упартасьці Лявонаў ставіўся з разуменьнем.

"Асабіста для мяне гэта быў найлепшы кіраўнік. Ён усё ж разумеў тады, куды мы ідзём і што робім", – выказваецца пра Лявонава Юркоў.

"Ён рыначнікам быў. Разумеў эканоміку. Звяртаў на яе дужа вялікую ўвагу. І калі былі добрыя эканамічныя паказчыкі, рэнтабельнасць, прыбытковасць, то ён ставіўся лаяльна тады. Мяне ні разу не зняважыў. Уласна, мяне ніхто не зневажаў, але спрабавалі крычаць, а ён нават гэтага сабе не дазваляў".

Мікалай Юркоў згадвае, як яго запрасілі на сустрэчу савецкіх аграрнікаў з Гарбачовым і нават папрасілі выступіць. Аднак калі дырэктар саўгасу папярэдзіў, што скажа, тое, што думае пра гаспадаранне, то ў Маскву яго не павезлі.

Мікалай Юркоў кажа, што быў абураны, калі Лявонаў пагадзіўся на пасаду міністра сельскай гаспадаркі. Казаў пра гэта яму ў вочы:

"А ён адказваў: "Лукашэнка паабяцаў не ўмешвацца ў сельскую гаспадарку. І рэформы праводзіць як мае быць. І я таму і пайшоў". Тут нічога не скажаш: і мне б паабяцалі – і я б, напэўна, пайшоў бы. А потым жа не ягоны грэх быў, што яго падманулі".

svaboda.org

Падзяліцца