пят, 23.08.2019
USD2.06|EUR2.28|RUB3.11
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Аляксандр Рыбак ад расстройства пасля ўчорашняга фіналу запісаў відэазварот

27.12.2014 – 15:26 | 1120 | 8

Пасля ўчорашняга пройгрышу ў Нацыянальным адборы групы "Мілкі", якую Аляксандр Рыбак рыхтаваў на "Еўрабачанне" ад Беларусі, спявак запісаў шчыры відэазварот.

Гледачы сваім галасаваннем на першае месца паставілі брэсцкі гурт Muzzart, а на другое Milki — праект нарвежскага спевака беларускага паходжання Аляксандра Рыбака, былога пераможцы «Еўрабачання». Трэціх народных улюбёнцаў — зомбі-групу Sweet Brains — у фінал адбору не прапусцілі.

Але журы адправіла ў Вену заўсёднікаў беларускай поп-сцэны Uzari & Maimuna. 

Аляксандр Рыбак ад расстройства запісаў відэазварот.

«Я ўжо столькі гастралюю, і еўрапейцы ўсюды гавораць столькі бруду пра маю радзіму, пра Беларусь. А я абараняю, абараняю, кажу, што там добрая сістэма. Кажуць — якая сістэма? Там усё куплена. Больш не ведаю, што я абараняю, — ледзь стрымлівае слёзы Рыбак. — Кожны год беларуская дэлегацыя просіць у мяне напісаць песню, якая можа перамагчы на «Еўрабачанні». І вось я напісаў… Патраціў час, грошы, знайшоў таленавітых дзяўчат…

Я бачыў гэтае журы, я з імі ўсімі сустракаўся. Адзін мне казаў: «Заўжды мы будзем цябе падтрымліваць!» І вось так падтрымалі», - наракае Рыбак. «Спадзяюся, што гэтае журы ніколі ў жыцці не ўбачу», — падсумаваў Рыбак.

СГ, NN.BY