сер, 21.08.2019
USD2.06|EUR2.28|RUB3.09
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Сёння Дзень Вацлава Гавела

18.12.2014 – 13:04 | 221

18 снежня тры гады таму пайшоў з жыцця вядомы чэшскі грамадскі дзеяч і палітык Вацлаў Гавел. Дзеля ўшанавання памяці свайго паважанага ва ўсім свеце суайчынніка чэхі праводзяць ініцыятыву "Кароткія штаны для Вацлава Гавела".

Ініцыятыва "Кароткія штаны для Вацлава Гавела" ўзнікла ў 2012 годзе і заснаваная на вядомай гісторыі, звязанай з уступленнем Гавела ў палітычнае жыццё ў 1989 годзе: на інаўгурацыю на пасаду прэзыдэнта палітык з’явіўся ў залішне падкарочаных штанах, пра якія ў яго пасля пытаўся ледзь не ўвесь свет. Дарэмна ён тлумачыў, што віною тут не памылка краўца, а яго звычка падцягваць штаны ў кожнай драматычнай для яго сітуацыі.

Мы лічым, што Вацлаў Гавел з'яўляецца адным з самых вядомых чэхаў на працягу нашай гісторыі. Мы шукалі спосаб ушанаваць памяць Вацлава Гавела нейкім асаблівым чынам - запамінальным і простым, каб да ўшанавання маглі падключацца усе, хто спачувае… Мы былі натхнёныя эпізодам з ранняга перыяду прэзідэнцтва Вацлава Гавела…”, - распавядаюць пра сваю задуму ініцыятары акцыі і папярэджваюць: калі цягам дня сустрэнеце кагосьці ў занадта кароткіх штанах, то ведайце – гэта адзін з тых, хто перакананыя, што неабходна пастаянна нагадваць пра ўнёсак Вацлава Гавела ў справу свабоды і дэмакратыі.

Вацлаў Гавел - вядомы ў свеце чэшскі пісьменнік і драматург, дысідэнт і праваабаронца, дзяржаўны дзеяч, які стаў апошнім прэзідэнтам Чэхаславакіі і першым прэзідэнтам Чэхіі – для многіх з’яўляецца ўзорам лідэра нацыі. Яму ўдалося правесці паспяховыя эканамічныя рэформы ў постсацыялістычнай краіне, што не супярэчылі ідэалам дэмакратыі і гуманізму, якімі ён заўсёды кіраваўся.

spring96.org

Падзяліцца