чцв, 22.08.2019
USD2.06|EUR2.28|RUB3.11
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

“Вясна” далучылася да марафона напісання лістоў палітвязням

13.12.2014 – 23:35 | 231

Праваабарончы цэнтр “Вясна” далучыўся да ініцыятывы, якую распачаў Беларускі Дом у Варшаве з набліжэннем галоўных зімовых святаў – Калядаў і Новага году.

“Праз падпісанне святочных паштовак мы хочам перадаць бадзёрасць і веру ў лепшае тым, хто пацярпеў пераслед, рэпрэсіі і знаходзіцца за кратамі праз свае палітычныя погляды, хто не можа сустрэць святы са сваімі блізкімі.

Мы ўпэўненыя, што салідарнасць - найважнейшая рэч, неабходна перадаць нашу падтрымку, паказаць, што яны не адныя, што мы прагнем іх вызвалення і памятаем пра іх!”, - заклікаюць арганізатары акцыі.

Сябры “Вясны” ў паштоўках выказалі сваю салідарнасць і падтрымку палітычным зняволеным, якія гэтыя святы правядуць за кратамі – палітыку Міколу Статкевічу і актывістам моладзевых арганізацый Мікалаю Дзядку, Ігару Аліневічу, Яўгену Васьковічу і Арцёму Пракапенку, маючы непарушную веру ў тое, што шосты сённяшні палітвязень, Эдуард Лобаў, у святочныя дні ўжо будзе на волі.

Кожны, хто неабыякавы да лёсу гэты людзей, можа даслаць ім свае святочныя віншаванні і словы падтрымкі на адрасы:

Мікола Статкевіч
212011 г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а
турма № 4.

Мікалай Дзядок 
212011 г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а
турма № 4

Ігар Аліневіч
211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п. Віцьба 
ПК № 3

Яўген Васьковіч 
212013, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, 183
ПК № 15.

Арцём Пракапенка
212013, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, 183
ПК № 15

spring96.org

Падзяліцца